У рамках Праграмы супрацоў-ніцтва паміж аддзелам адукацыі і Праваслаўнай царквой на 2021-2025 гады на базе Курыціцкай сярэдняй школы прайшлі завочныя раённыя Пакроўскія адукацыйныя чытанні на тэму “Будучыня чалавецтва праз традыцыі і навацыі”, прысвечаныя Дню Маці і Святу Пакровы Прасвятой Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі. Асноўная мэта чытанняў – духоўна-маральнае выхаванне асобы на асновах праваслаўных традыцый і каштоўнасцей, далучэнне падрастаючага пакалення да спадчыны і традыцый гістарычнага мінулага славянскіх народаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 20 навучэнцаў і педагогаў.

Пакроўскія чытанні прайшлі  на ПетрыкаўшчынеПераможцай раённых Пакроўскіх чытанняў сярод педагогаў стала Алена Міцура з Конкавіцкай сярэдняй школы.

Сярод навучэнцаў узроставай катэгорыі ад 7 да 12 гадоў пераможцамі сталі: дыплом I ступені – Антаніна Казелька з Капаткевіцкай сярэдняй школы, дыплом II ступені – Дзмітрый Каюраў з Капаткевіцкай сярэдняй школы.
Ва ўзроставай катэгорыі ад 13 да 17 гадоў дыплом I ступені атрымала Ангеліна Яцук з Курыцічаў, дыплом II ступеніў Крысціны Кандрашонак са Смятанічаў і галубічаніна Марата Пашука, дыплом III ступені ў Ганны Ганчар з гімназіі, лясковічанкі Ксеніі Андык і Паліны Глушко з Бабуніцкай сярэдняй школы.
Віншуем пераможцаў!

Таццяна Марчанка,
метадыст Петрыкаўскага раённага вучэбна-
метадычнага кабінета.
Фота з архіва школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о