Гомельшчына адзначала абласныя Дажынкі – свята працаўнікоў, што забяспечваюць харчовую бяспеку нашай краіны і робяць Беларусь сапраўднай дзяржавай-брэндам, чыя сельгаспрадукцыя запатрабаваная і жаданая ў суседніх краінах.

Спрадвеку Дажынкі ў народным календары займалі асаблівае месца. Гэты дзень з’яўляўся не толькі своеасаблівай размежавальнай датай паміж сельскагаспадарчым цыклам і зімовым сезонам. Гэта было свята радасці з нагоды заканчэння цяжкай працы і надыходу адпачынку, гонару за ўраджай і ўпэўненасці ў будучыні.
Так і сёння мы славім лепшых хлебаробаў і жывёлаводаў, падлічваем прыбытак, плануем гандлёвыя здзелкі па рэалізацыі прадукцыі і ўжо пачынаем будаваць планы на наступны год.


У гэты дзень было ўзнагароджана не мала нашых землякоў. Так, за трэцяе месца ў дасягненні найвышэйшых паказчыкаў па ўзнаўленні статка сельскагаспадарчых жывёл сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па адкорме свіней была ўзнагароджана Алена Пінчук. За першае месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый, што маюць комплексы па вытворчасці свініны, сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па гадаванні парасятаў-выкармакаў узнагароду атрымала Галіна Левіцкая. Абедзве жынчыны працуюць у СУП “Палессе-Аграінвест”.
Узнагароджаны за першае месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, што ажыццяўлялі перавозку травяных кармоў ад кармаўборачных камбайнаў і машын сельгасарганізацый, з ёмістасцю кузава 30 і больш кубічных метраў Мікалай Марціновіч з СУП “Палессе-Аграінвест”.
Граматамі аблвыканкама былі адзначаны жывёлавод “Палесся-Аграінвест” Галіна Марозька і аператар па штучным асемяненні жывёл ААТ “Камаровічы” Любоў Чычыкайла. Падзякі абласнога выканаўчага камітэта атрымалі Святлана Карэцкая і Наталля Маркавец – аператары машыннага даення з ААТ “Агра-Ляскавічы” і СУП “Палесе-Аграінвест”.
Граматай Беларускага рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў была ўзнагароджана аператар машыннага даення ААТ “Агра-Ляскавічы” Жанна Аўдзеева. Пуцёўкай у прафсаюзны санаторый быў узнагароджаны трактарыст-машыніст ААТ “Камаровічы” Ігар Чычыкайла.


Гулянні ў сёлетняй сталіцы свята – горадзе Добруш распачаліся з 9-ці гадзін раніцы. Наведвальнікаў святочных мерапрыемстваў чакалі выставы сельскагаспадарчай тэхнікі ад самых першых узораў даваеннага часу да сучасных магутных волатаў: трактароў “Беларус” і камбайнаў Гомсельмаша. Непадалёк зацікаўленыя разглядалі агрэгаты для даення кароў, мотаблокі, квадрацыклы і матацыклы.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Наведвальнікаў святочных мерапрыемстваў чакалі выставы сельскагаспадарчай тэхнікі ад самых першых узораў даваеннага часу…
У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
… да сучасных магутных волатаў: трактароў “Беларус”…
У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
… і камбайнаў Гомсельмаша!
У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Непадалёк зацікаўленыя разглядалі агрэгаты для даення кароў, мотаблокі, квадрацыклы і матацыклы.

Поруч экспазіцыю са сваёй вытворчасцю разгарнулі прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці ў арганічным суседстве з падворкамі рэгіёнаў Гомельшчыны. Петрыкаўскую імправізаваную сядзібу прадстаўлялі спецыялісты ДРАЦ “Пціч” і Петрыкаўскага лясгасу, што прапанавалі ўзоры разнастайнай прадукцыі. За ўтульнасць і дабрабыт адказвалі спецыялісты ўстаноў адукацыі раёна, што ператварылі частку экспазіцыйнай плошчы ў вясковую хату: тут табе быў і ўраджай свежай гародніны, і кансервацыя, і іншыя прысмакі на тканых ручніках ды абрусах.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Петрыкаўскую імправізаваную сядзібу прадстаўлялі спецыялісты ДРАЦ “Пціч” і Петрыкаўскага лясгасу, што прапанавалі ўзоры разнастайнай прадукцыі.

Петрыкаўскі Дом рамёстваў недалёка, у квартале майстроў, арганізаваў фотазону, а поруч землякі з суседніх раёнаў вучылі ткаць, маляваць, распісвалі посуд, бавілі час за прадзівам і разьбярствам.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
За ўтульнасць і дабрабыт адказвалі спецыялісты ўстаноў адукацыі раёна, што ператварылі частку экспазіцыйнай плошчы ў вясковую хату: тут табе быў і ўраджай свежай гародніны, і кансервацыя, і іншыя прысмакі на тканых ручніках ды абрусах.

У 10 гадзін раніцы ў добрушскім Палацы культуры распачалося шанаванне працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Сярод лепшых былі і аграрыі з Петрыкаўшчыны.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Граматай аблвыканкама была адзначана жывёлавод “Палесся-Аграінвест” Галіна Марозька
У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Падзяку абласнога выканаўчага камітэта атрымала Святлана Карэцкая – аператар машыннага даення з ААТ “Агра-Ляскавічы”
У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Граматай аблвыканкама была адзначана аператар па штучным асемяненні жывёл ААТ “Камаровічы” Любоў Чычыкайла

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!Затым святкаванне перамясцілася ў цэнтр горада, дзе дэлегацыі раёнаў прайшлі перад гледачамі на плошчы, а на цэнтральнай сцэне распачалася канцэртная праграма.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Святкаванне перамясцілася ў цэнтр горада, дзе дэлегацыі раёнаў прайшлі перад гледачамі на плошчы, а на цэнтральнай сцэне распачалася канцэртная праграма.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Працягваючы шанаванне перадавікоў, кіраўнік вобласці Іван Крупко адзначыў, што ў параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі ўдалося павысіць выручку на 12 % і зарабіць 36 мільёнаў рублёў. Разам з тым, Гомельшчына мае перспектывы для нарошчвання вытворчасці сельгаспрадукцыі.

Кіраўнік справамі Прэзідэнта Юрый Назараў зачытаў прывітальны адрас ад кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырую ўдзячнасць працаўнікам аграпрамысловага комплексу і выказаў упэўненасць, што рэгіёну па сілах выбіцца на лідзіруючую пазіцыю ў краіне. Затым Юрый Віктаравіч перайшоў да ўзнагароджання.
Сярод тых, хто падняўся на сцэну, быў трактарыст-машыніст аддзялення “Хлупін” ААТ “Агра-Ляскавічы” Аляксандр Точка, які атрымаў сертыфікат на трактар для гаспадаркі.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Сярод тых, хто падняўся на сцэну, быў трактарыст-машыніст аддзялення “Хлупін” ААТ “Агра-Ляскавічы” Аляксандр Точка, які атрымаў сертыфікат на трактар для гаспадаркі.

Было адзначана, што па ініцыятыве губернатара вобласці Івана Крупко, пэўным чынам змяніліся падыходы да работы з маладымі кіраўнікамі, якія павінны працаваць самааддана, але і бачыць, што іх намаганні заўважаны і належна адзначаны.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Сертыфікат на новы аўтамабіль “Ніва” атрымаў перспектыўны малады кіраўнік, дырэктар КСУП “Кашэвічы” Юрый Лаварэнка

Так, сярод іншых 20-ці спецыялістаў, сертыфікат на новы аўтамабіль “Ніва” атрымаў перспектыўны малады кіраўнік, дырэктар КСУП “Кашэвічы” Юрый Лаварэнка.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Граматай Беларускага рэспубліканскага камітэту прафсаюзаў была ўзнагароджана аператар машыннага даення ААТ “Агра-Ляскавічы” Жанна Аўдзеева

Шмат добрых слоў гучала ў адрас аграрыяў. Свае творчыя падарункі прысутным падарылі артысты з розных куткоў Беларусі. З асаблівай па-дзякай і нізкім паклонам звярнулася салістка гурта “Аўра” Юлія Быкава да жанчын, адзначыўшы, што нялёгкую працу ў галіне раслінаводства і жывёлагадоўлі прадстаўніцы прыгожай паловы выконваюць годна, што не замінае ім дарыць цеплыню і пяшчоту, надаваць увагу і клопат блізкім.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
За першае месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый, што маюць комплексы па вытворчасці свініны, сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па гадаванні парасятаў-выкармакаў узнагароду атрымала Галіна Левіцкая з СУП “Палессе-Аграінвест”.

Напрыканцы ўрачыстасці было абвешчана, што эстафету абласных Дажынак Добруш перадае нашаму суседу, гарадскому пасёлку Акцябрскі.

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Узнагароджаны за першае месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, што ажыццяўлялі перавозку травяных кармоў ад кармаўборачных камбайнаў і машын сельгасарганізацый, з ёмістасцю кузава 30 і больш кубічных метраў Мікалай Марціновіч з СУП “Палессе-Аграінвест” (на фота справа)
У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Паралельна на плошчы Добруша выступалі лепшыя фальклорныя калектывы Гомельшчыны
У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!
Свае творчыя падарункі прысутным падарылі артысты з розных куткоў Беларусі

У Добрушы прайшлі абласныя Дажынкі!Паралельна на сцэне на плошчы Добруша выступалі лепшыя фальклорныя калектывы Гомельшчыны. Госці свята з радасцю рабілі набыткі: мужчыны прыглядаліся да венікаў у лазню, жанчыны з цікавасцю куплялі рэчы з лёну, дзеці цягнулі бацькоў да традыцыйных беларускіх цацак штучнай работы. Святкаванне Дажынак скончылася надвячоркам, але цёплыя ўспаміны і гонар за працаўнікоў сяла, што сабралі сёлета рэкордны ўраджай па ўсё краіне, яшчэ на доўга застанецца ў памяці.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о