Ранні ўзрост дзіцяці – гэта  найбольш інтэнсіўны, спрыяльны і адказны перыяд яго развіцця. У першыя тры гады жыцця закладваюцца асноўныя магчымасці чалавека. Пазнавальная актыўнасць, назіральнасць, сэнсорныя і разумовыя дзеянні не з’яўляюцца самі па сабе. Для гэтага патрабуецца пэўная праца з боку бацькоў, медыкаў, педагогаў, а часам спецыялістаў вузкага профілю. З мэтай пра-аналізаваць працу з дзецьмі ранняга ўзросту, вызначыць сумесныя шляхі вырашэння праблемных пытанняў, на базе Петрыкаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання прайшоў семінар па міжведамасным узаемадзеянні.

Пазіцыя супрацоўніцтва і ўзаемадзеянняУдзельнікі мерапрыемства – спецыялісты Петрыкаўскай раённай бальніцы, карэкцыйнага і тэрытарыяльнага цэнтраў. Асаблівая ўвага прысутных была нададзена пытанню ранняй дыягностыкі парушэнняў псіхафізічнага развіцця ў дзяцей.

Спецыялісты канстатуюць, што своечасовае выяўленне і ранняя  комплексная дапамога дазваляюць папярэдзіць з’яўленне другасных парушэнняў, скарэкціраваць работу спецыялістаў і дасягнуць максімальна магчымага для дзіцяці агульнага развіцця, адукацыі, ступені інтэграцыі ў грамадстве. Алгарытм выяўлення парушэнняў у развіцці дзяцей пачынаецца медыкамі яшчэ з жаночай кансультацыі, працягваецца ў радзільным доме і дзіцячай паліклініцы. Пры выяўленні парушэнняў у развіцці, інфарміруюцца бацькі і дзіця накіроўваецца да вузкіх спецыялістаў па профілю, або спецыялістаў карэкцыйнага цэнтра, дзе створана адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе.

Удзельнікамі семінара адзначана, што неабходна, каб бацькі разумелі важнасць пытання, даверыліся медыкам і педагогам, праяўлялі кампетэнтнасць і не ўпусцілі час для  своечасовай дапамогі дзіцяці. Па дадзеных Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі складаюць 6,11 % ад агульнай колькасці дзяцей. Гэта  і парушэнне мовы, зроку, слыху, апорна-рухальнага апарату,  цяжкасці ў навучанні. Усе яны,  дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву  сям’і, устаноў аховы здароўя і адукацыі, тэрытарыяльнага цэнтра вядуць паўнавартасны лад жыцця.
– Не “ўпусціць” ні адно дзіця, якому патрэбна дапамога спецыялістаў, арганізаваць для да-дзенай катэгорыі ўсе неабходныя ўмовы для жыццядзейнасці, праводзіць тлумачальную работу з бацькамі – наша першачарговая задача, – звярнулася да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько. – Алгарытм сумеснай працы па дадзеным пытанні для ўстаноў  выпрацаваны і толькі працуючы аператыўна, у адной звязцы, падключаючы і мясцовыя органы ўлады, мы зможам  дзейнічаць на папярэджанне  хваробы і зрабіць жыццё нашых дзяцей камфортным і цікавым.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о