Новыя знаёмствы і цудатворны абраз

0
1212

Новыя знаёмствы  і цудатворны абраз

Не так даўно ў Курыціцкай сярэдняй школе адбылася сяброўская сустрэча вясковых школьнікаў з навучэнцамі сярэдніх школ № 6 і № 2 горада Калінкавічы, Антонаўскай сярэдняя школа Калінкавіцкага раёна. Разам з гасцямі быў айцец Сергій Капітан, настаяцель храма іконы Божай Маці “Няспадзяваная Радасць” аграгарадка Курыцічы, які прывёз цудатворны абраз з населеннага пункта Варатын. Госці расказалі, як у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Варатын старадаўні абраз “Сашэсце Святога Духу” выратаваў вёску ад карнікаў.

Навучэнцы Курыціцкай школы сустрэлі гасцей прывітальным флэшмобам. Правялі для іх экскурсію па музейным кутку, прысвечаным піянеру-герою Віці Сітніцы, падрабязна расказалі пра гісторыю сваёй малой радзімы. Ад гэтай сустрэчы ў дзяцей засталося шмат прыемных уражанняў. Сустракаючыся і размаўляючы, дзеці знаходзяць новых сяброў, бавяць час у жывых зносінах.

Святлана КУЛЕШ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
ДУА “Курыціцкая сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о