Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі: што патрэбна ведаць

0
278

Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі:  што патрэбна ведацьНа прамую тэлефонную лінію “Петрыкаўскіх навін” ад жыхаркі аднаго з населенных пунктаў раёна паступілі пытанні, якія датычыліся сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Для атрымання адказаў супрацоўнікі рэдакцыі сустрэліся са спецыялістам па сацыяльнай рабоце Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Кацярынай ГАРБАЦЭВІЧ.

– Ці дае дзяржава грашовую кампенсацыю затрат на тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі?
– Згодна са змяненнямі, унесенымі ў пастанову № 1722 “Аб Дзяржаўным рэестры (пераліку) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, парадку і ўмовах забеспячэння імі асобных катэгорый грамадзян”, прадугледжаны парадак прадастаўлення грашовай кампенсацыі затрат асобных сродкаў рэабілітацыі, указаных у пунктах 21, 42-49. У асноўным гэта сродкі рэабілітацыі для людзей з інваліднасцю па зроку і слыху, а таксама супрацьпралежневыя матрацы і розныя дапаможныя прыстасаванні, прызначаныя для апранання (распранання), захопу рэчаў, прыёму і гатавання ежы, задавальнення бытавых і іншых патрэб. Іншыя сродкі рэабілітацыі кампенсацыі не падлягаюць. Грамадзяне маюць права самастойна набыць названыя сродкі рэабілітацыі і атрымаць грашовую кампенсацыю (частку кошту) на пэўных умовах. Пры гэтым для грамадзян, якія не жадаюць самастойна набываць сродкі рэабілітацыі, захоўваецца права на іх атрыманне ў органах па працы занятасці і сацыяльнай абароне.

– Ці можна атрымаць у часовае карыстанне тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі грамадзянам, якія не маюць групу інваліднасці?
– У ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” працуе “Пункт пракату”. Людзі пенсійнага ўзросту і грамадзяне з інваліднасцю могуць атрымаць крэсла-вазок у часовае карыстанне. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па нумары тэлефона 5-50-10.

Запісала Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о