30 красавіка на базе сярэдняй школы № 2 прайшла алімпіяда па Асновах праваслаўнай культуры сярод навучэнцаў 4-8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прайшла алімпіяда па праваслаўнай культуры
Алімпіяда, мэтай якой з’яўляецца садзейнічанне духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў на аснове праваслаўных традыцый і каштоўнасцей, праводзіцца адпаведна Праграмы супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай, Тураўскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2021-2025 гады.

Тэматыка пытанняў гэтага года, акрамя біблейскіх тэм са Старога і Новага Запавету, закранала тэмы жыцця святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Полацкага Свята-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.

Па выніках алімпіяды пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Вучань 5 класа Капаткевіцкай сярэдняй школы Арсеній Вашкоў і вучань сярэдняй школы № 1 Аляксандр Лісаў годна прадставілі наш раён на абласным этапе алімпіяды “Асновы Праваслаўнай культуры”, які прайшоў 14 мая ў гімназіі горада Калінкавічы.

Таццяна Марчанка,
метадыст ДУА “Петрыкаўскі вучэбна-метадычны кабінет”

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о