У свеце па-ранейшаму, на жаль, захоўваецца надзвычай высокі ўзровень напружанасці і з кожным днём расце глабальнае супрацьстаянне. Відавочна, што менавіта разбуральная дзейнасць калектыўнага Захаду ўпарта і актыўна вядзе свет да кропкі невяртання.
 Адкуль такая катэгарычнасць і ўпэўненасць – спытае нехта. Мяркуйце самі: учора Украіна адзначала Дзень незалежнасці. Дазволю сабе пракаменціраваць віншаванні і падарункі лідараў Беларусі і ЗША.

Па інфармацыі прэс-службы Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці і пажадаў украінцам “мірнага неба, талерантнасці, мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні дастойнага жыцця”. Галоўны пасыл, як бачым, вяртанне да мірнага жыцця. І наша заклапочанасць тут зусім не фармальная, як лічаць заакіянскія “эксперты” з ліку ўцекачоў-змагароў. З 2014 года Беларусь актыўна прапануе сябе ў якасці пляцоўкі для перамоў па мірным вырашэнні канфлікту.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што “сённяшнія супярэчнасці не змогуць разбурыць шматвяковы фундамент шчырых добрасуседскіх адносін паміж народамі дзвюх краін”, – значыцца ў віншавальным адрасе. “Беларусь і ў далейшым працягне выступаць за захаванне згоды, развіццё дружалюбных узаемапаважлівых кантактаў на ўсіх узроўнях”, –запэўніў брацкі ўкраінскі народ лідар дзяржавы.

 А цяпер да заакіянскіх навін. Як паведамляе агенцтва навін Associated Press (AP) са спасылкай на крыніцы ў Дзярждэпе, ЗША аб’явяць аб пакеце ваеннай дапамогі Украіне на 3 мільярды долараў у сувязі з днём Незалежнасці.

Як сцвярджаюць журналісты, гэта будзе самы буйны транш на ваенныя і абаронныя дзеянні, прадстаўлены Вашынгтонам Кіеву. Ён, па інфармацыі ўсё той жа крыніцы, прызначаны для падрыхтоўкі Узброеных сіл Украіны да працяглых баявых дзеянняў, нават на некалькі гадоў. Усё, што ўвойдзе ў гэты пакет ваеннай дапамогі, разлічана на доўгатэрміновую перспектыву.

У прыватнасці, фінансавыя сродкі накіруюць на кантракты па пастаўцы Украіне беспілотных лятальных апаратаў і ўзбраення, якое “можа з’явіцца на полі бою не раней, чым праз год-два”. Гэта значыць яго будуць вырабляць спецыяльна для Кіева…

Наўрад ці патрэбны тут нейкі каментарый ці дадатковае тлумачэнне. Канфлікт ва Украіне, згодна плана Вашынгтона, не прадугледжвае ні мірнага вырашэння, ні “згортвання” ў бліжэйшы год-два. У Белым доме, як бачым, па-ранейшаму кіруюцца правілам: раздзяляй – і ўладар. А выразнае зацягванне і падаграванне канфлікту, як вядома, толькі набліжае кропку невяртання…

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о