Трэба сур’ёзна рыхтаваць дзіця да выбару будучай прафесіі. Яму неабходна ведаць, кім працуюць яго бацькі, працавалі бабулі і дзядулі. Чым больш дзіця атрымае інфармацыі і чым больш разнастайная і багатая яна будзе, тым лягчэй малому будзе зрабіць у будучыні свой вырашальны выбар.

Знаёмім дзяцей  са светам прафесій

У нашай дашкольнай установе распрацаваны праект “Прафарыентацыя дашкольнікаў”. Азнаямленне з працаю дарослых і з навакольным светам адбываецца ўжо ў малодшым дашкольным узросце, калі дзеці праз казкі, зносіны з дарослымі, экскурсіі, паходы, атрымліваюць веды пра розныя прафесіі. У працэсе экскурсій выхаванцы маюць выдатную магчымасць назіраць розныя спосабы выканання прафесійных дзеянняў чалавека той ці іншай спецыяльнасці: паштальёна, прадаўца, настаўніка, трэнера, повара. Кола прафесійных пераваг даволі разнастайнае. Дапамагчы дзіцяці зрабіць пра-вільны выбар – няпростая задача для педагогаў і бацькоў. Але рознабаковае развіццё ў дашкольным ўзросце дасць яму магчымасць знайсці ў дарослым жыцці працу, якая будзе прыносіць задавальненне і радасць!

Алена ПАНАМАРЭНКА, загадчык ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о