Камісія па справах непаўналетніх адзначыла 105-годдзе з дня ўтварэння

0
807

14 студзеня адзначалася 105-годдзе з дня ўтварэння камісіі па справах непаўналетніх.

У 1918 годзе, у разгар грамадзянскай вайны, Дэкрэтам Савета Народных Камісараў былі створаны камісіі па справах непаўналетніх. Іх асноўнай задачай была не cтолькі барацьба з дзіцячымі правапарушэннямі, колькі іх прафілактыка, а таксама ахова правоў і інтарэсаў дзяцей.

Камісія па справах непаўналетніх адзначыла 105-годдзе з дня ўтварэнняЧас унёс свае карэктывы, але аснова дзейнасці створанага органа засталася ранейшай: вырашаць праблему ад негатыўнага ўплыву на дзяцей сацыяльнага асяроддзя. Карані адмоўных абставін нярэдка бяруць пачатак у сям’і. Але ні дзяржава, ні грамадства з сябе адказнасці не здымаюць.

Сёння ў камісіі працуе 12 чалавек. Гэта прадстаўнікі РАУС, ЦРБ, РАНС, БРСМ, аддзела адукацыі, культуры, сектара спорту і турызму, упраўлення па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама. Склалася каманда, якая ўносіць вялікі ўклад у вырашэнне існуючых пытанняў у падлеткавым асяроддзі, у канкрэтных сем’ях.

– У жыцці дзіцяці можа здарыцца шмат бед. Напрыклад, неналежнае абыходжанне з ім, захапленне шкоднымі звычкамі, злоўжыванне бацькамі спіртнымі напоямі. Мэта камісіі – не пакараць, а выправіць сітуацыю. Сёння КСН – калегіяльны орган, які абараняе правы і законныя інтарэсы непаўналетніх, – тлумачыць старшыня камісіі Святлана Сянько. – Асноўнымі кірункамі нашай дзейнасці на сучасным этапе з’яўляюцца прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў сярод дзяцей і падлеткаў, аналіз сітуацыі ў сем’ях і прыняцце своечасовых мер па ўхіленні недабранадзейнасці, у тым ліку прызнанне дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
Многія з уліковых дзяцей і сем’яў у цэлым, якія літаральна знаходзіліся “на грані”, сталі на шлях выпраўлення і ў гэтым, безумоўна, вялікая заслуга членаў камісіі. Праз структуру, з моманту яе ўтварэння, прайшлі тысячы сем’яў нашых землякоў, якія самастойна не змаглі вырашыць пытанні, што тычыліся іх дзяцей і асабістых узаемаадносін. На дапамогу прыходзілі спецыялісты, якія шукалі варыянты вырашэння праблем, рабілі ўсё магчымае, каб у дом вярнуўся спакой і ўтульнасць.

– Сёння ў нашым раёне пражывае 51 дзіця з 19 сем’яў, якія прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, 76 знахо-дзіцца на дзяржаўнай апецы, з 15 праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, – прыводзіць факты намеснік старшыні камісіі Наталля Ходзька. – Хочацца адзначыць, што падпісаны Прэзідэнтам Дэкрэт № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у недобрана-дзейных сем’ях” даў магчымасць выправіць сітуацыю і захаваць ячэйку грамадства тым законным прадстаўнікам непаўналетніх, якія памыліліся ў выбраных жыццёвых арыенцірах. У выніку мер, якія прынімаліся, за час дзеяння Дэкрэта толькі за апошні год 5 дзяцей вернуты ў 2 сем’і.

Сёння, у юбілейны год КСН, члены камісіі жадаюць землякам у любой жыццёвай сітуацыі імкнуцца быць прыкладам для сваіх дзяцей. Больш часу праводзіць разам, гаварыць добрыя словы, праяўляць клопат. Тады ў сям’і запануе мір і дабрабыт.

Святлана САБАЛЕВА,
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о