Кожны час нараджае сваіх герояў, але ратны подзвіг ва ўсе часы стаяў на высокім маральным пастаменце, вянчаючы сабой лепшыя якасці чалавека – грамадзяніна, патрыёта: невычэрпную вернасць абавязку і традыцыям старэйшых пакаленняў, непахісную волю да перамогі, адвагу і мужнасць. Так ужо павялося ў рускага салдата – абараняць не толькі сваю Радзі-му, але і дапамагаць брацкім народам. І называецца гэта “выкананне міжнароднага абавязку”.

Нашы землякі –  удзельнікі баёў у АфганістанеАддаючы даніну павагі тым, хто праявіў найвышэйшую сілу духу, самаадданасць, гераізм, выконваючы баявы абавязак, бібліятэкар Бабуніцкай сельскай бібліятэкі сумесна з філіялам “Бабуніцкі цэнтр культуры і вольнага часу” правялі гісторыка-патрыятычную гадзіну “Нашы землякі – удзельнікі баёў у Афганістане”, прысвечаную Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. На сустрэчу быў запрошаны ўдзельнік баявых дзеянняў, які выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, Аляксандр Міхайлавіч Бардыга.

Бібліятэкар пастаралася проста і зразумела расказаць школьнікам аб падзеях афганскай вайны і яе ўдзельніках, пазнаёміць дзяцей з паняццем воіны-інтэрнацыяналісты, пашырыць веды пра гераізм і даказаць, што “Ніхто не забыты і нішто не забыта”. Аповед вядучай аб Афганістане суправаджаўся паказам мультымедыйнай прэзентацыі. А Аляксандр Міхайлавіч расказаў пра сваю службу ў Афганістане. Ён успомніў аб брацтве, узаемадапамозе, сяброўстве, узаемапавазе падчас ваеннай службы. Рабяты зачаравана слухалі з першых вуснаў шакавальную салдацкую праўду пра вайну, задавалі зусім не дзіцячыя пытанні: “Як вы выжылі?”, “Ці важная на вайне сяброўства?”. Акрамя традыцыйных успамінаў пра баі і подзвігі, Аляксандр Бардыга гаварыў з вучнямі пра Радзіму, пра абавязак і гонар Радзіму абараняць і выконваць свой воінскі абавязак. Гэта была сапраўдная мужчынская размова. Таму сустрэча ўдзельніка баявых дзеянняў з рабятамі набывае вялікае значэнне – маладое пакаленне павінна ведаць пра тую вайну ад саміх яе ўдзельнікаў. Менавіта такія эмацыйныя зносіны аказваюць вялікі ўплыў на падлеткаў і моладзь, выхоў-вае любоў да Радзімы, да яе гісторыі, фарміруе жаданне абараняць сваю краіну, выхоўвае пачуццё глыбокай павагі і шанавання да лю-дзей, якія баранілі нашу Радзіму ў гарачых пунктах.

Мы вельмі спадзяемся, што наш урок Мужнасці дапаможа навучэнцам зрабіць яшчэ адзін крок да разумення патрыятызму, задумацца над тым, спадкаемцамі якіх высокіх грамадзянскіх традыцый яны з’яўляюцца, бо народ, які не забывае сваіх герояў, несмяротны.

Наталля Стракач, бібліятэкар Бабуніцкага СДК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о