Напачатку месяца на станцыі Муляраўка у час накіравання з чавцёртай гарлавіны ў няцотную, Генадзь Васільевіч, прызначаны на дзяжурства ў ноч, пачуў шум ад стаячага на трэцім шляху састава вагонаў. Падыйшоўшы бліжэй, чыгуначнік заўважыў цечу вадкіх мінеральных угнаенняў з цыстэрны. Аператыўнае інфармаванне дзяжурнай па станцыі Таццяны Мішчанка дазволіла неадкладна прыняць меры па ліквідацыі цечы працаўнікамі вагоннай службы. Дзякуючы зладжаным дзеянням, пралітыя ўгнаенні не нанеслі шкоды навакольнаму асяроддзю.

Якаснае выкананне абавязкаў – бяспека экалогіі і транспартуУ панядзелак, 14 лютага, у Муляраўцы  манцёр шляху Генадзь Маркавец атрымаў ад начальніка Калінкавіцкай дыстанцыі шляху Сяргея Куксы Падзяку за праяву пільнасці ў час выканання сваіх прафесійных абавязкаў, добрасумленную працу на чыгунцы і асабісты ўклад у выкананне вытворчых заданняў за подпісам начальніка аддзялення чыгункі Рыгора Дворака. Дагэтуль чыгуначнік атрымаў грашовую прымію ў памеры 12-ці базавых велічынь, а напачатку тыдня ва ўрачыстай абстаноўцы спецыяліст быў адзначаны начальствам сярод калектыва.

Генадзь Маркавец працуе на чыгунцы ўжо 14 гадоў. За гэты час, як адзначае мужчына, нібы прыкіпеў да сваёй работы, ды і калектыў падабраўся добры: усе на сваім месцы, справу ведаюць.

Разам з жонкай Людмілай, што працуе поварам ў школе, Генадзь Васільевіч гадуе трох дзяцей. Старэйшая 19-гадовая Крысціна вырашыла пайсці па шляху бацькі і навучаецца зараз ў Гомельскім каледжы-філіяле Беларускага дзяржаўнага універсітэта транпарту. Тата не выключае, што пасля заканчэння ўстановы, дачушка вырашыць атрымаць вышэйшую адукацыю ў чыгуначнай галіне. Дзевяцікласніца Вікторыя таксама думае пра паступленне, але з профілем пакуль не вызначылася. Ну, а 5-гадовы сын пакуль наведвае дзіцячы садок.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о