З пачаткам канфлікту на Украіне актыўна назіраюцца ганенні на рускую культуру з боку калектыўнага Захаду. Антырасійскія санкцыі дабраліся да вядомых класікаў. З афіш зніклі імёны Чайкоўскага, Шастаковіча, Рахманінава, чые творы – вяршыня сусветнай музыкі, пад забаронай найвялікшая спадчына Дастаеўскага, Тургенева, Чэхава. На прыкладах адмены канцэртаў на еўрапейскіх пляцоўках сусветнавядамовых выхадцаў з Расіі опернай дзівы Ганны Нятрэбка і геніяльнага дырыжора Валерыя Гергіева становіцца зразумелым – Штаты і іх саюзнікі спрабуюць у што б ні стала перакрэсліць значэнне рускай культуры. Узнікае пытанне, чаму мастацтва, якое, здавалася б, “па-за палітыкай”, аказалася прыладай барацьбы ў руках заходніх дыпламатаў? Урэшце рэшт, зразумела, што нягледзячы на забароны, немагчыма выкрасліць з сусветнага культурнага фонду імёны славянскіх геніяў. Прычын гэтаму, на маю думку, некалькі. І ўсе яны ляжаць па паверхні.
Відаць няўзброеным вокам, што ўрад агрэсіўна настроеных дзяржаў раздражняе, прыгнятае веліч нашай краіны-суседкі. Не выключаю, што тыя, хто адмяняюць культуру братэрскай нам краіны, з’яўляюцца яе прыхільнікам. Але прызнаць той факт, што чалавецтва захапляецца творчасцю выхадцаў няўгоднай ім краіны – для іх непрымальна. Можна назваць гэта нянавісцю ці зайдрасцю. Між іншым, гэта сур’ёзнае выпрабаванне, перш за ўсё для людзей, якія трапляюць пад забарону. Ім прапануюць публічна адмовіцца ад сваёй краіны. Такі падыход вельмі агідны, таму што мэта творчых людзей – сусветныя залы. І не ўсе здаюць гэты жыццёвы экзамен. Але ў тым і задума – зрабіць так, каб чалавек пачаў сумнявацца ў неабходнасці служэнню свайму народу, пасеяць разлад у грамадстве.
Адзін палітолаг краіны Старога Свету ў сваім інтэрв’ю сказаў, што складваецца ўражанне баязі рускага мастацтва ў яго краіне з боку ўлады. Доля праўды ў гэтых словах ёсць. Сёння ў грамадстве адбываецца перабудова светапогляду і гэта з’яўляецца немалаважным фактарам для забароны ўсяго рускага. У некаторых краінах традыцыйныя сямейныя каштоўнасці перайшлі ў разрад “дрэнна” і “састарэла”. Патрэбна новая культура, якая дэманструе цярпімасць і згоду да ўсіх пошлых новаўводзінаў. А гэта не пра рускую культуру з яе традыцыйнымі каштоўнасцямі і духоўным зместам. Таму яе прасцей забараніць, каб новыя пакаленні не ведалі пра вялікую спадчыну краіны, якая не падтрымлівае іх поглядаў.
Не апошнюю ролю ў тым, што адбываецца, адыгрывае жаданне перагледзець і перапісаць гісторыю. Спроба паставіць пад сумненне ролю Перамогі Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне нясе не толькі палітычную, а і культурную скіраванасць. У шэрагу краін знішчаецца ўсё, што нагадвае пра гераізм салдат у часы ліхалецця: гістарычныя збудаванні, літаратура, карціны.
Цешыць той факт, што ўсё часцей чуецца “голас разуму”. Дзеячы мастацтва, прыхільнікі, радавыя грамадзяне не падтрымліваюць такія неапраўданыя рашэнні ўлад. Венская дзяржаўная опера выступіла супраць патрабаванняў адмовіцца ад сумеснай працы з расійскімі артыстамі, адкрыта асудзіўшы дзяленне людзей на “добрых” і “дрэнных” на падставе іх паходжання. Падтрымалі такую пазіцыю музыканты Прэзідэнскага сімфанічнага аркестра Турцыі, а ў праграму Канскага фестывалю, нягледзячы на папярэджанні, былі ўключаны працы расійскіх кінематографаў.
Свет прыходзіць у сябе ад ганебных адносін да рускай спадчыны. Упэўнена, што так як мы вольна можам слухаць Моцарта, Баха, Бетховена, прыхільнікі рускага мастацтва ў любой кропцы Зямлі ў хуткім часе змогуць атрымліваць асалоду ад творчасці сваіх куміраў. Трэба набрацца цярпення і памятаць – культура мацнейшая за часовыя гістарычныя абставіны.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о