Трывожная навіна ў мінулыя выхадныя абляцела сеткі навін: пры дапамозе цяжкай тэхнікі знішчана частка Кургана Сяброўства, які знаходзіцца на мяжы трох краін – Беларусі, Расіі, Латвіі. Інцыдэнт адбыўся на Латвійскім участку мемарыяла. Дзеянні ўлад, некалі сяброўскай постсавецкай краіны, не ўкладваюцца ў галаве разумнага чалавека, а калі ўнікнуць у гісторыю  манумента, то да здзіўлення дабаўляецца роспач за растаптаную памяць латышскіх герояў, якія склалі галовы ў барацьбе за мірнае жыццё. Манумент уяўляў сабой штучна зроблены ўзгорак, для стварэння якога была прывезена зямля з месцаў пахавання і гібелі байцоў Чырвонай Арміі і партызан. На яго плітах, на трох мовах – рускай, беларускай і латышскай – былі вы-біты звароты партызан Вялікай Айчыннай да сваіх нашчадкаў з просьбай зберагчы мір і сяброўства паміж народамі.
Як так здарылася, што ў часы ліхалецця Латвія вяла барацьбу з нацызмам, а сёння – з гістарычнай памяццю і праўдаю? Трэба прызнаць, што непрыязь да ўсяго постсавецкага ў краіне  прасочваецца не першы год. Выкіды агрэсіі, незадаволенасці, абвінавачванні – усё гэта было і да канфлікту ва Украіне. Мне здаецца, што менавіта з пачаткам ваеннай аперацыі, краіны Балтыкі з нейкай асаблівай стараннасцю прымкнулі да заходніх санкцый супраць Ра-сійскай Федэрацыі і Беларусі, на перабой пачалі прыводзіць факты гістарычнай несправядлівасці ў дачыненні да іх народаў. Такое адчуванне – быццам рыхтаваліся і чакалі падыходзячага моманту, каб стукнуць больш балюча? А дзе балюча? Там, дзе закрануты святыя пытанні вечнай памяці і гонару. Адмена святкавання 9 Мая, абвінавачванне Расіі ў развязванні Другой  сусветнай вайны, абвяшчэнне 8 мая днём прымірэння. Прымірэння з кім? З фашыстамі? А па тэлебачанні і ў сродках масавай інфармацыі  так і кажуць, ганарова і з пафасам: гэта дзень паражэння нацызму і памяці ахвяр Другой сусветнай вайны. Усё гэта ўказвае на тое, што карані нацызму ў краіне да канца не былі знішчаны. Яшчэ адной з прычын такіх адносін з боку Латвіі можа служыць той факт, што да ўлады прыйшлі людзі з эмігранцкіх колаў, якія выхоўваліся на Заходняй культуры і з самага пачатку іх погляды прасякнуты антысавецкім духам. Усё, што было зроблена ў савецкай Латвіі, знішчана і забыта. Забыта і тое, што для латышскага народа Другая сусветная вайна была часам вялікіх пакут і страт: нямецкімі акупантамі, нацыстамі і іх памагатымі былі забіты і замучаны больш за трыста тысяч жыхароў краіны, з іх сорак – дзеці. Дзясяткі тысяч трапілі ў лагеры і былі вывезены ў Германію, а яўрэйскае насельніцтва на тэрыторыі краіны поўнасцю знішчана.
Пра гэта памятаюць алеі, высаджаныя з трох бакоў некалі суцэльнага Кургана Сяброўства: расійскага – кляновай, латвійскай – ліпавай, беларускай – бярозавай. Дрэвы, пакуль яшчэ, уцалелы сімвал гераічнай барацьбы нашых дзядоў, прадзедаў, якія плячом да пляча стаялі ў барацьбе з агульным ворагам.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о