Гісторыя польскага ваеннаслужачага Эміля Чэчка, які перабег у Беларусь, каб, па словах мужчыны, расказаць пра злачынствы сваіх улад, атрымала даволі шырокі рэзананс у нашым грамадстве.

Аднак больш дзіўным з’яўляецца зацятае маўчанне міжнародных арганізацый, якія ніякім чынам не адрэагавалі на заявы Чэчкі аб масавых злачынствах польскіх вайскоўцаў і сілавікоў на мяжы. Напрошваюцца пытанні – чаму міжнароднікі-праваахоўнікі не едуць туды, не патрабуюць доступу ў польскую прымежную зону, не прачэсваюць лес у пошуках магчымых зніклых і ахвяраў злачынстваў? Чаму, як у адносінах да Беларусі, не ствараюць усялякія камісіі і не прызначаюць спецдакладчыкаў?

Пытанні па сённяшні дзень застаюцца адкрытымі.
Відавочна адно: гібрыдная вайна супраць нашай краіны працягваецца, абрысы яе даволі выразныя і мэты канчатковыя ні для каго ўжо не сакрэт.

Сваёй пазіцыяй па згаданай сітуацыі падзяліліся эксперты і землякі.

Міграцыйны крызіс: праўда і фэйкіЛюдміла ХІЛЬМАН, дырэктар ДУА “Гімназія горада Петрыкава”:
– Мяне, як і кожнага грамадзяніна краіны, абурае сітуацыя, што склалася на мяжы Беларусі і Польшчы. Урад нашай краіны робіць усё магчымае, каб знахо-джанне бежанцаў на мяжы было прымальным, наколькі гэта магчыма.
Кожны неабыякавы беларус прыняў пасільны ўдзел у аказанні гуманітарнай дапамогі бежанцам. Учынкі ж польскіх вайскоўцаў выклікаюць абурэнне. Жорсткасць, з якой яны абыхо-дзяцца з бежанцамі, і лёгкасць, з якой яны пазбаўляюць людзей жыцця – кідае ў шок. Сведчаннем таму з’яўляецца і заява польскага салдата Эміля Чэчка, які не змог мірыцца з растрэлам мірных людзей, сярод якіх былі не толькі бежанцы, але і валанцёры. Вельмі хочацца, каб яго словы сталі для Еўрасаюза кіраўніцтвам да дзеяння, нагодай для доўгачаканай міжнароднай рэакцыі. Прыйшоў час вырашыць гэту праблему, а не працягваць абвінавачваць ва ўсім Беларусь. Напярэдадні Новага года няхай у кожнай сям’і і ў кожнага чалавека, якія зараз пакутуюць на мяжы, будзе ўласны дом.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о