Дабрабыт грамадзян – у суверэнітэце дзяржавы

0
359

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб Латвіі. Як вядома, пры маўклівай згодзе, а, магчыма, і заахвочванні кіраўніцтва гэтай краіны, на дзяржаўнай мяжы пазбаўлены жыцця 17 замежных грамадзян. Аднак, маштаб трагедыі куды большы, калі ўлічыць, што акрамя закатаваных да смерці, ёсць сотні бежанцаў, якія сутыкнуліся з актамі нечалавечай жорсткасці і гвалту з боку нацыяналістычных і ксенафобскіх узброеных груповак на тэрыторыі прыбалтыйскай краіны.
Днямі беларускімі пагранічнікамі была выяўлена чарговая група зняможаных і збітых мігрантаў з пяці чалавек. Падчас апытання замежнікі распавялі пра тое, што знаходзіліся ўжо на тэрыторыі Латвіі, калі іх нагналі ўзброеныя людзі ў форме, якія сталі апантана збіваць іх нагамі, рукамі, дубінкамі і прымяняць электрашокер, ігнаруючы маленні аб дапамозе. Пасля, са слоў пакалечаных мігрантаў, іх звозілі ў лагер, дзе рвалі пашпарты, разбівалі мабільныя тэлефоны і адбіралі грашовыя сродкі.
Як бачым, людзі ў вайсковым адзенні на тэрыторыі Латвіі паслухмяна выконваюць нечыя злачынныя загады. Для “пераапранутых” стала справай звычнай абыякава назіраць, як мігранты, якія просяць дапамогі, паміраюць у пакутах. А віна іх хіба толькі ў тым, што паверылі ў ілжывыя еўрапейскія ідэалы, даверылі самае каштоўнае, што маюць, – уласныя жыцці і прыйшлі на іх тэрыторыю з адзінай мэтай – уз’яднацца са сваімі сем’ямі. Толькі вось, і гэта нельга не прызнаваць, бягуць яны з краін, якія разбураны тым самым калектыўным Захадам.
Таму, са спачуваннем чытаючы навіны накшталт гэтай, хочацца чарговы раз зазначыць: толькі захаваўшы нацыянальнае адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць можна разлічваць на дзяржаўны суверэнітэт, і шчаслівую будучыню для нашых дзяцей і ўнукаў.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о