На Беларусь няма сэнсу давіць

0
316

Беларусь працягвае дэманстраваць сваю моц, наладжваючы адносіны з новымі партнёрамі. Мы ўбачылі гэта падчас візіту Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, Эміраты, Экватарыяльную Гвінею і Кенію.

На нашу сінявокую пастаянна сыплюцца абвінавачанні, што мы не прымаем ніякіх дзеянняў для таго, каб наладзіць адносіны з ЕС і ЗША. Нагадаю, што спробы былі. І былі неаднаразовыя. Але мы нічога добрага з нашага імкнення пасябраваць не ўбачылі. Падкрэслю: Беларусь ніколі нікому не пагражала, не была крыніцай тых ці іншых пагроз, не ініцыявала ніякіх крокаў, скіраваных на пагаршэнне гэтых адносін. Аднак санкцыі мы атрымалі!

Сёння нават ва ўмовах наймагутнага ціску мы можам дакладна фіксіраваць прарыў, які ажыццявіла наша краіна без дапамогі краін Захаду.

У 2020 годзе была зроблена спроба ізаляцыі нас краінамі “дэмакратыі”, менавіта таму змяніўся вектар нашай арыентацыі, гандлю, знешнеэканамічных сувязей.
Мы змаглі даць цвёрды адказ усім прыхільнікам дэмакратыі, што нам не патрэбны чыесьці падачкі. У выніку было наладжана шматвектарнае супрацоўніцтва з іншымі, дружалюбнымі нам краінамі.

Сведчанне такой працы – у тым ліку афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Экватарыяльную Гвінею – адну з найбагацейшых краін кантынента.

Тыя краіны, якія зразумелі, што на Беларусь бессэнсоўна ціснуць, а можна весці ўзаемапаважлівы дыялог, вынікова працуюць, падтрымліваюць з намі дыялог і вырашаюць пытанні ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва.

Мы адкрыты для канструктыўнага дыялогу з усімі нашымі еўрапейскімі партнёрамі, але на ўзаемапаважлівай і ўзаемавыгаднай аснове. І час гэта імкліва дэманструе!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о