Калонка рэдактара: Пад адным блакітным мірным небам

0
1567

Заўтра Беларусь у трэці раз адзначыць Дзень народнага адзінства. З якімі думкамі мы яго сустракаем? Што ўвогуле значыць гэты дзень для нас, беларусаў?

Калонка рэдактара: Пад адным блакітным мірным небамВельмі многае, калі не сказаць – усё! Увядзенне гэтай даты ў каляндар памятных і знамянальных падзей у гісторыі Рэспублікі Беларусь – гэта даніна памяці сотням і тысячам беларусаў, якія не змірыліся з несправядлівасцю Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, што падзяліў краіну, і змагаліся за яе ўз’яднанне. І ў гэтыя перадсвяточныя дні народнае адзінства, як ніколі, расце і мацнее. Кожны спяшаецца далучыцца да агульнай вялікай справы. Нас, як ва ўсе часы нашых продкаў, аб’ядноўваюць клопат і падтрымка, увага і спагадлівасць, добразычлівасць і чуласць.
Узаемаадносіны з суседзямі ва ўсе часы існавання беларускай дзяржавы наш народ будаваў, грунтуючыся на павазе і добразычлівасці, бо, як справядліва зазначыў наш Прэзідэнт, суседзяў не выбіраюць, яны ў нас ад Бога. Калі надышоў час абараняць сваю зямлю ад ворагаў (у 1941-мгодзе ад фашысцкіх захопнікаў, у 2020-м – ад сцэнарыстаў каляровых рэвалюцый), беларусы аб’ядналіся і праявілі небывалую мужнасць і адвагу тады, у спякотным 1941-м, і мудрасць і разважлівасць у 2020-м. І адстаялі, і захавалі, і збераглі незалежнасць краіны для нашчадкаў.
На сучасным этапе развіцця нашай незалежнай краіны ўз’яднанне БССР і Заходняй Беларусі ў 1939 годзе – гэта, без перабольшання, адна з найважнейшых грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, этнанацыянальных і культурных падзей мінулага стагоддзя, якая, у пэўным сэнсе, прадвызначыла далейшае развіццё беларускай дзяржавы. Менавіта нацыянальнае і тэрытарыяльнае аб’яднанне беларускага народа ў адзіную беларускую дзяржаву прывяло да нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа ў далёкім 1939-м годзе, умацавання беларускай дзяржаўнасці і пашырэння тэрытарыяльных межаў краіны, і ўрокам мужнасці і адказнасці за лёс краіны нам, нашчадкам.
І сёння штодзень сваімі добрымі справамі мы мацуем падмурак нашай магутнай, незалежнай і квітнеючай дзяржавы, дорым чысты і дзіўны свет адкрыццяў і цудаў нашым дзецям, спакой і ўпэўненасць нашым бацькам. Таму, за мірнае неба над галавой кожны з нас гатовы на многае. Мы адзіныя ў вялізным жаданні быць гаспадарамі на ўласнай зямлі, самастойна ладзіць свой лёс, бо добра разумеем, што менавіта ў адзінстве наша сіла.
У дні дзяржаўных святаў асабліва востра адчуваеш сваё дачыненне да нацыянальнай прыналежнасці, а разам з ім – вялікую адказнасць за справы, учынкі і нават думкі.
Са святам, землякі! З Днём народнага адзінства!

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о