Чамадан, вакзал, чужына

0
224

Беларусам, якія пакінулі краіну з 2020 года па палітычных матывах, не пазайздросціш. Час паказаў, што многія суайчыннікі паддаліся заходняй прапагандзе і глядзелі ў будучыню выключна праз ружовыя акуляры.

Рэальнасць за мяжой аказалася суровай: адсутнасць доступу да кваліфікаванай медыцынскай дапамогі, цяжкасці з пошукам добрай працы, дарагое арэнднае жыллё.

Сацыяльны пакет, напрыклад, у Літве і Польшчы з беларускім не параўнаць. У суседзяў абавязковая страхоўка на медыцыну, якая вельмі дарагая. І нават з ёй можна чакаць месяцамі, каб трапіць на прыём да спецыяліста. Дзіцяці ў садок ці школу – таксама патрэбныя грошы, і не кожнае малое вывучыць чужую мову адразу. Магчыма, давядзецца заплаціць за дадатковыя заняткі. Як ні кажы, а дома ўсё было больш даступным і танным. Але самае галоўнае, ні беларусы, якія з’ехалі з Радзімы, ні нават іх дзеці не стануць на чужыне сваімі. А гэта значыць: ніякіх ільгот ці роўнасці. Можа і пашанцуе адзінкам пачаць годнае жыццё, а астатнім давядзецца здавольвацца тым, што ёсць. Не чуваць было, што камусьці з іх прапанавалі добрую пасаду ці магчымасці для бізнесу. Між тым, многія з эмігрантаў ў Беларусі мелі нядрэнныя магчымасці і заробак, мяркуючы па тым, што ў нашай краіне ў іх засталіся ні па адной кватэры, машыны. Чаго не жылося? Засмучае і тое, калі маладыя хлопцы і дзяўчаты, скончыўшы беларускія ВНУ, і дзе ім было гарантавана працаўладкаванне, кар’ерны рост – едуць за мяжу працаваць на заводы і фабрыкі.

Маштаб трагедыі вялікі. І для тых, хто па той бок, і па гэты. Разарваныя сем’і і кароткія размовы па тэлефоне. Усё спазнаецца ў параўнанні. Эміграцыя – не выключэнне. І, напэўна, многім усё ж хочацца вярнуцца ў “несвабодную” Беларусь. А хіба хто каго выганяў? З’язджалі самі. Пакідалі ўсё і пабеглі. У невядомасць.

Але вярнуцца дадому – магчымасць ёсць. Па меркаванні беларусаў, людзі, якія здзейснілі памылку, але глыбока раскаяліся ў гэтым і жадаюць жыць у міры, працаваць на карысць роднай краіны, не павінны адхіляцца грамадствам.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о