Суботнім ранкам у вялікай зале райвыканкама адбылася ўрачыстасць з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Мы славім майстроў ураджаюГэта свята працавітых і цудоўных людзей, добрых і адказных, простых і мудрых, тых, хто ад зары да зары працуе на зямлі. Нездарма ж кажуць, што працаўнікі сяла – гэта надзея і апора ўсёй краіны.

Шчырыя віншаванні выказаў аграрыям Петрыкаўшчыны ў гэты святочны дзень кіраўнік раёна Аляксандр Наўныка:
– Любоў і павага да зямлі з’яўляюцца неад’емнымі каштоўнасцямі беларусаў, той асновай, дзякуючы якой захаваўся беларускі народ, наша культура і духоўнасць. Так, праца аграрыяў заўсёды карысталася асаблівай павагай. Менавіта дзякуючы работнікам сельскай гаспадаркі з пакалення ў пакаленне стваралася аснова дабрабыту і харчовай бяспекі нашай рэспублікі і раёна. Кожны з нас разумее, якія неверагодныя намаганні неабходны, каб на стале з’явіўся бохан хлеба.

Спыніўшыся на асноўных паказчыках, дасягнутых у АПК, старшыня райвыканкама адзначыў, што за 10 месяцаў бягучага года вырашчана жывёлы ў жывой вазе пяць тысяч тон, чатыры тысячы з іх рэалізаваны. Таксама штогод павялічваецца валавая вытворчасць малака. Так, сёлета ўжо рэалізавана 26 тысяч тон малака з 29 вырабленых. Па выніках жніва намалочана 33 тысячы тон зерневых, кукурузы і рапса, нарыхтавана 79 тысяч тон кармавых адзінак, што склала 101% да ўзроўню мінулага года. І ў гэтым, безумоўна, вялізная заслуга работнікаў і спецыялістаў усіх узроўняў, якія ўкладваюць сваё майстэрства і багаты вопыт у развіццё галіны.
Цёплыя словы падзякі ў гэты дзень аграрыям адрасавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Місюра, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Сянько.
– Паважаныя працаўнікі агра-прамысловага комплексу, працуючы часта без перапынкаў і выхадных на палях, жывёлагадоўчых фермах, вы забяспечваеце дабрабыт і ўстойлівае развіццё нашага рэгіёна і фарміруеце харчовую бяспеку краіны, – звярнуўся да аграрыяў Мікалай Місюра.

Не абышлося ў гэты дзень без заслужаных узнагарод. Маладым і вопытным перадавікам, якія годна праявілі сябе ў час сельскагаспадарчых кампаній, былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды: дыпломы, граматы, грашовыя прэміі і падарункі.
Сваё музычнае відэавіншаванне аграрыям даслалі работнікі ДУК “Петрыкаўскі раённы дом культуры”.

Да таго ж хочацца адзначыць, што на Петрыкаўшчыну вяртаецца традыцыя ўшанавання лепшых па прафесіі ў межах сельгаспрадпрыемства.
Так, напярэдадні прафесійнага свята ўрачыстасць прайшла ў “Запаветах Ільіча”. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Наўныка.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о