Вучаніцы першай гарадской школы скарыўся алімпіядны алімп

0
644

3 мая 2023 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіяды па пытаннях выбарчага права. Вучаніца 11 класа сярэдняй школы № 1 горада Петрыкава Анастасія Дамасевіч атрымала дыплом ІІ ступені.

Інтэрнэт-алімпіяда праводзілася ў дыстанцыйным рэжыме ў два туры 27 і 31 сакавіка. У першым туры прынялі ўдзел 806 чалавек, з якіх 401 былі дапушчаны ў другі тур. З заданнямі другога тура справіўся 361 удзельнік.

Вучаніцы першай гарадской школы скарыўся алімпіядны алімпЗгода палажэння аб правядзенні інтэрнэт-алімпіяды пераможцамі сталі ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у двух турах, – усяго 22 вучні.
Пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі з рук старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Карпенкі і міністра адукацыі Андрэя Іванца.

Як расказала педагог па грамадазнаўстве сярэдняй школы № 1 Жанна Парфіевіч, цікавасць да інтэрнэт-алімпіяды была дастаткова вялікай: “У час падрыхтоўкі да яе мы з вучаніцамі прапрацавалі пытанні ў галіне выбарчага права і выбарчага працэсу”.
Акрамя Анастасіі Дамасевіч у алімпіядзе прымала ўдзел яшчэ адна вучаніца школы, дзесяцікласніца Сафія Крэйза, яна атрымала дыплом удзельніка.

“Мы вельмі задаволены вынікамі інтэрнэт-алімпіяды. Дзяўчынкі паказалі добрыя веды, проста камусьці пашанцавала крыху больш. Наогул, цырымонія ўзнагароджання прайшла цікава, дзеці змаглі задаць вельмі важныя пытанні Адрэю Іванцу пра новаўвядзенні ў сістэме адукацыі і атрымаць простыя і зразумелыя адказы”, – сказала Жанна Міхайлаўна.

Арганізатары прадугледзелі і культурную праграму. Пераможцы алімпіяды наведалі з экскурсіяй Нацыянальную бібліятэку Беларусі і Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о