Марафон добрых спраў

0
610

Больш за чвэрць стагоддзя ў Беларусі ў перыяд навагодніх і калядных свят праходзіць марафон добрых спраў.

Марафон добрых спраў Марафон добрых спраўДа добрых навагодніх спраў далучыліся прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Петрыкаўскага раёна. Акрамя дапамогі дамам сямейнага тыпу, у гэты час пад іх пільнай увагай – людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Так, напярэдадні Новага года дэпутацкі корпус у асобе старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Макарэвіча, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мікалая Семяніцкага, дырэктара ААТ “Петрыкаўскі аграсэрвіс” Пятра Марчанкі ўручылі пандус Га-ліне Катовіч, якая пражывае ў весцы Муляраўка.
Новы пандус вырашыць шматлікія праблемы Галіны Мікалаеўны па перасоўванні па ўсходах. Ён падыходзіць для любых складаных маршаў, яго можна выкарыстоўваць як унутры памяшканняў, так і на вуліцы. Акрамя таго, новая прылада не патрабуе згоды з іншымі жыхарамі пад’езда для таго, каб яе можна было выкарыстоўваць.
Удакладнім, што гэта адзін са шматлікіх актаў дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі, арганізаваны дэпутацкім корпусам.

Як адзначыў Сяргей Макарэвіч, на сёння ўдалося вырашыць галоўную праблему Галіны Катовіч, інваліда 1 группа, па перасоў-ванні, але існуе яшчэ шэраг пытанняў, якія неабходна дапамагчы жанчыне вырашыць у новым 2023 годзе.
У адказ Галіна Катовіч падзякавала за шчодры падарунак і павіншавала гасцей з навагоднімі святамі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о