Дом, дзе не сціхае дзіцячы смех

0
650

У чацвер, 29 снежня, прадстаўнікі адміністрацыі раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Коханам завіталі ў Дом сямейнага тыпу сям’і Зізюк і павіншавалі дзетак і іх бацькоў з навагоднімі святамі.

Дом, дзе не сціхае дзіцячы смехДом, дзе не сціхае дзіцячы смех Дом, дзе не сціхае дзіцячы смехДзеці чакалі гасцей і галоўных персанажаў Новага году – Дзеда Мароза і Снягурку, падрыхтаваўшы для іх некалькі творчых нумароў і, зразумела, вершы. Аляксандр Васільевіч, у сваю чаргу, павіншаваў сям’ю са святамі, пацікавіўшыся, ці камфортна дзецям, хто з бацькоў у хаце галоўны, якія поспехі ў малых у вучобе? Надышоў час падарункаў: у Дом сямейнага тыпу, дзе, дарэчы, выхоўваецца пяцёра дзяцей, ад райвыканкама была дастаўлена мікрахвалёвая печ і салодкія падарункі, Савет дэпутатаў Петрыкаўшчыны і члены Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу ўручылі харчовыя наборы, а намеснік старшыні райвыканкама, старшыня райарганізацыі “Беларускі саюз жанчын” падарыла дзятве торт.
Старшыня райвыканкама па-гаспадарску пагутарыў з галавой сям’і Віктарам Мікалаевічам, заўважыўшы ў акно трактар:
– Гэта наш кармілец, які спраўна служыць ужо 40 гадоў! Мы маем 80 сотак зямлі, таму наш “Т-40” – надзейны памочнік. Ну і, канечне, дзеці да працы прывучаныя: калі трэба бульбу перабраць, тэлефануем усім нашым выхаванцам і яны ў прызначаны час усе прыязджаюць дадому як след, – адзначыў бацька.
Сустрэча скончылася сяброў-скай гутаркай за кубкам гарбаты.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о