Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці

0
746

Святочная раніца Дня Незалежнасці на Петрыкаўшчыне пачалася з ускладання вянкоў і кветак да помнікаў і абеліскаў тым, каму мы абавязаны мірным небам і незалежнасцю – салдатам-пераможцам, якія абаранілі права беларускага народа на будучыню. Кіраўніцтва раёна, члены грамадскіх арганізацый, працоўныя калектывы аддалі даніну памяці і павагі героям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.

У Петрыкаве 3 ліпеня панавала атмасфера яднання. Жыхары горада і раёна адзначалі галоўнае нацыянальнае свята згуртавана і з вялікім размахам.
Гарадская плошча зіхацела яркімі фарбамі чырвона-зяленага колераў – дзясяткі неабыякавых петрыкаўчан з паветранымі шарамі і сцягамі сабраліся на вуліцы Юрыя Гагарына. Работнікі і кіраўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, моладзь, ветэраны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці “Беларусь: вызваленне, памяць, незалежнасць”. З гонарам работнікі Петрыкаўскага РАНС пранеслі сцяг і герб Рэспублікі Беларусь. Скончылася тэатралізаванае шэсце парадам тэхнікі.
Важнай лакацыяй стаў гарадскі парк, дзе прайшоў мітынг з ускладаннем вянкоў і кветак да помніка воінам-вызваліцелям.
Слова ўзяў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан. Кіраўнік раёна зазначыў, што ў гэты дзень мы аддаём даніну павагі, гераізму і стойкасці беларускага народа, самаахвярнай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, працоўнаму подзвігу тых, хто паднімаў рэспубліку з руін, хто заклаў падмурак працвітання і дабрабыту нашай краіны. Мы ніколі і нікому не дазволім перапісаць слаўныя старонкі гэтай гісторыі.
Удзельнікі мітынгу ў маўклівай жалобе схілілі галовы ў час хвіліны маўчання.
Далей святочныя мерапрыемствы перанесліся на пляцоўку амфітэатра гарадскога парка, дзе работнікі ўстаноў адукацыі, культуры прадставілі тэматычныя выставы, а творчыя калектывы выступілі з танцавальнымі і музычнымі нумарамі.
Для жыхароў і гасцей горада працавалі забаўляльныя пляцоўкі. Асаблівая ўвага дзецям. Паскакаць на батуце, паласавацца салодкай ватай, папкорнам, пасядзець у кабіне сельскагаспадарчай тэхнікі, якая была выстаўлена на плошчы, жадаючых было шмат.
Вячэрні канцэрт сабраў каля амфітэатра аматараў музыкі і танцаў. Забаўлялі гасцей артысты з Ляскавічаў, Галубіцы і Курыцічаў, навучэнцы ўстаноў адукацыі і культуры.
Напрыканцы дня петрыкаўчане далучыліся да акцыі “Праспяваем гімн разам!”
Святочны салют, прысвечаны Дню Незалежнасці, завяршыў шэраг мерапрыемстваў.
Сябры, памяць пра подзвіг нашых продкаў з’яўляецца вялікай сілай для ўсіх беларусаў. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што мы – нацыя, якая гатова заўсёды самааддана стаць на абароне Радзімы і яе суверэнітэту.
“ПН” шчыра працавалі для вас, паважаныя чытачы, падрыхтаваўшы яркія здымкі і відэа, якія вы можаце паглядзець на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

 

Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці      Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці      Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці

Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці

Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці
Медыкі – людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё высакароднай працы: клопату пра жыццё і здароўе чалавека. Яны нясуць велізарную адказнасць, стаяць на шлях у хваробы, дапамагаюць здабыць не толькі здароўе, але і жыццёвыя сілы, упэўненасць у сабе.
Вылечваць хворых, вяртаць здароўе, быць адкрытым новым дасягненням навукі для паляпшэння якасці жыцця і здароўя пацыентаў, пад сілу толькі людзям міласэрным, адказным і высакародным. І да такіх адносяцца ўрачы Петрыкаўшчыны! Высакародную місію працягваюць работнікі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, фармацэўты і правізары.
Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці
Дзякуючы запуску Петрыкаўскага горна-абагачальнага комплексу Петрыкаўшчына далучылася да флагмана сусветнай калійнай прамысловасці – адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуськалій”.
Петрыкаўскае радовішча калійных солей з’яўляецца значнай сыравіннай базай для падтрымання і павелічэння вытворчай магутнасці адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуськалій” і Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства ўносіць значны ўзклад у развіццё эканомікі раёна, стварае працоўныя месцы з высокім узроўнем заработнай платы, паляпшае жыллёвыя ўмовы сваіх работнікаў, маладых спецыялістаў, якія прыязджаюць працаваць на Петрыкаўшчыну.
Магутнасць Петрыкаўскага горна-абагачальнага комплексу – 1,5 мільёна тон хларыду калію ў год. Улічваючы прагназуемыя запасы радовішча, калійнай солі хопіць на бліжэйшыя 60 гадоў распрацоўкі.
Калектыў Петрыкаўскага рудаўпраўлення “Беларуськалій” штогод прымае ўдзел у добрачынных акцыях, вучням устаноў адукацыі робяць шчодрыя падарункі.
Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці
Лясгас – сучаснае буйное прадпрыемства. Займае вядучыя пазіцыі ў раёне, чацвёрты па памеры ў краіне і першы ў Гомельскай вобласці. Лесагаспадарчая дзейнасць прадпрыемства ўключае ў сябе і ахову лесу ад пажараў, браканьераў, шкоднікаў і хвароб. У лясніцтвах абсталяваны пункты супрацьпажарнага інвентару, укамплектаваныя ўсім неабходным інструментам для аператыўнай лакалізацыі і тушэння лясных пажараў.

Петрыкаўшчына святкуе Дзень Незалежнасці

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о