ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе

0
594

Напярэдадні Дня Канстытуцыі першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Васіліна Маслава завітала да вучняў Ляскавіцкай сярэдняй школы з прыемнай місіяй – уручыць членскі білет БРСМ. Хлопцы і дзяўчаты сабраліся ў холе ўстановы адукацыі. Адчувалася, што вучні хвалююцца, але гэта хваляванне радаснае, хоць і з адчуваннем пэўнай адказнасці.

ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе ФОТАРЭПАРТАЖ: Урачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ прайшло ў Ляскавіцкай сярэдняй школе

Васіліна Алегаўна павіншавала падлеткаў з уступленнем у рады грамадскага аб’яднання, з Днём Канстытуцыі, пажадала поспехаў, дасягнення новых вынікаў і выказала спадзяванне, што жыццё іх у складзе БРСМ будзе цікавым, незабыўным і карысным як для кожнага члена маладзёжнага аб’яднання, так і для ўсёй краіны.
“Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі не спыняе сваю актыўную дзейнасць больш за 20 гадоў. Ён аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець склаўшы рукі, а гатовы прыкласці свае намаганні, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі – самая масавая грамадская арганізацыя, у якой тысячы маладых людзей прахо-дзяць школу грамадзянскага станаўлення, далучаюцца да сацыяльна значнай дзейнасці. Сімвалічна, што ўручэнне членскіх білетаў адбылося напярэдадні Дня Канстытуцыі, бо абедзве гэтыя падзеі для нашай краіны – вельмі значныя. Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – гэта высокі гонар”, – сказала ў час выступлення маладзёжны лідар і прыступіла да ўручэння дакументаў. Акрамя білетаў, вучні атрымалі ў падарунак Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
У падтрымку вышэйзгаданых слоў выступіла і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Марына Голік. Скончылася мерапрыемства ўскладванем кветак да воінскага пахавання і хвілінай маўчання.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о