Парушыў ПДР – прыйдзецца плаціць!

0
573

Адным з прынцыпаў адміністрацыйнага заканадаўства з’яўляецца няўхільнасць адказнасці. Працэсуальна-выканаўчы кодэкс, з мэтай выканання пастанаўлення пра накладанне адміністрацыйнага спагнання, прадугледжвае шэраг мер, накіраваных на забеспячэнне такога выканання.
У выпадку нявыплаты штрафа ў адзначаны час, заканадаўствам прадугледжана яго прымусовае спагнанне. Аддзел прымусовага выканання ў такім выпадку накладае арышт на маёмасць даўжніка, а па месцы працы, службы, вучобы дасылаюцца выканаўчыя лісты для спагнання штрафу з даходу даўжніка.
Нагадаем, што для сістэматычных неплацельшчыкаў прадугледжаны больш жорсткія меры, адной з якіх з’яўляецца часовае абмежаванне іх у праве на выезд за мяжу. Адпаведна артыкулу 482 ГПК, часовае абмежаванне можа ажыццяўляцца на права кіравання транспартным сродкам, трэмінам на 5 гадоў.
Таму правапарушальнікам варта задумацца: аплаціць штраф на працягу 30-дзённага тэрміна, ці чакаць “ліст шчасця” з судовых органаў з ужо прынятымі да асобы больш цяжкімі наступствамі.
Нагадаем, штрафы можна аплаціць з дапамогай сістэмы “Разлік”. У такім выпадку квітанцыю пра аплату штрафа ў Дзяржаўтаінспекцыю прадастаўляць не трэба.

Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о