Любоў і клопат да жывёл

0
394

Брыгадзір малочнатаварнай фермы ў Ванюжычах добра разумее: карова ў гаспадарцы, як і любая іншая хатняя жывёла, патрабуе асаблівага догляду. Толькі з адказным падыходам можна дабіцца высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака.

Любоў і клопат да жывёл“На ферме ў нас працуюць 24 -ры работнікі, у тым ліку 6 даярак, – пачала дыялог Ірына Лабада. – Усе людзі адказна выконваюць сваю працу, а калі трэба затрымацца ці прыйсці на работу ў выхадны дзень – пытанняў не паўстае. Калектыў у нас згуртаваны”.

Па словах брыгадзіра фермы, паспяховасць вытворчага працэсу практычна пароўну падзелена на ўсіх працаўнікоў, у вядзенні якіх знаходзяцца 593 каровы.
“На сёння дойны статак складае 294 галавы. У суткі надойваем 3 тоны малака вышэйшага гатунку. 2 600 літраў здаем дзяржаве, астатняе пакідаем гаспадарцы, – працягнула Ірына Анатольеўна. – Але нават і тых лічбаў раней не было ў Ванюжычах. Калі мы сюды пераехалі (Новагалоўчыцкую ферму аб’ядналі з Ванюжыцкай ў 2023 годзе), здавалася каля 360 літраў на суткі, а дойны статак складаў 196 галоў. Сёння паказчык відавочна вырас”.

Як адзначыла суразмоўца, асноўны масавы расцёл пачаўся яшчэ са жніўня. Плануецца, што ў “дэкрэт” пойдуць 12 галоў у сакавіку, 10 – у красавіку і 20 у маі.
“Каровы Галшцінскай пароды, якіх мы вырошчваем, лічацца аднымі з самых папулярных. Нягледзячы на тое, што іх утрыманне спалучана з шэрагам складанасцяў, малочная прадуктыўнасць жывёл настолькі высокая, што яны і сёння выклікаюць сур’ёзную цікавасць фермераў і ўладальнікаў інды-відуальных сельскіх падворкаў”.
Між тым, расказвае Ірына Анатольеўна, на пачатку працоўнага шляху пра кароў нават не думала, не ўяўляла, што будзе працаваць у сельскай гаспадарцы.

“Нарадзілася і вырасла ў Старых Галоўчыцах. Пасля заканчэння школы паступіла ў Гомельскае СПТВ № 79 на гальваніка. Калі вярнулася на малую радзіму, уладкавалася на мясцовую ферму. Працавала даяркай, а яшчэ ў радзільным аддзяленні каля 10 гадоў. Затым лёс склаўся так, што пайшла працаваць тэхнікам-асеменатарам. Так і дарасла да брыгадзіра фермы”, – агучыла факты сваёй біяграфіі жанчына.
Дзень Ірына Анатольеўны пачынаецца ў 6.30 і распісаны да хвіліны. Абгаварыўшы з памочнікамі, ці досыць корма жывёлам, яна адпраўляецца агле-дзець кароў, затым – да работнікаў вырашаць працоўныя моманты, а потым – цэлы дзень кантралюе працэс абслугоўвання вялікага статка, працэс вытворчасці малака. На працягу дня назірае, каб корм своечасова давалі, чысцілі стойлы, выконваўся рэжым працы, распарадак дня, службовыя абавязкі.

“Працу ў сельскай гаспадарцы нельга назваць лёгкай. Але заробак годны, кіраўніцтва дапамагае і падтрымлівае. Ты не застанешся сам-насам з праблемай. Мы кормім людзей, і гэтым усё сказана. Галоўнае – гэта любоў і клопат да жывёл”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о