Прагортваючы ленту Instagram раз-пораз натыкаюся на відэасюжэты, дзе маладая дзяўчына або юнак аб’яўляюць на ўвесь свет, што яны беларускія добраахвотнікі, залічаны ў полк “Каліноўскага”, і сталі на абарону Украіны. Гавораць яны пра дадзены факт з гонарам, як быццам яны героі і іх аднагодкі на былой радзіме зайздросцяць іх жыццю, поўнаму прыгод. Я гляджу на іх з жалем. Бедныя дарослыя дзеці! Куды яны падаліся – нявопытныя, даверлівыя і страчаныя. Такія маладыя і прыгожыя, а якая ў іх будучыня? Канечне, з катэгорыі  тых, хто прымкнуў да кіеўскіх нацбатальёнаў, або сфарміраваў свае атрады ёсць невялікі працэнт беларусаў, хто яшчэ ў 2014 годзе паехаў ваяваць на Данбас і хоць у нейкай меры абучаны ваеннай справе.

Але ж большая частка – гэта аматары пратэстаў 2020 года ў нашай краіне, якія збеглі з краіны. Пачыналі яны з мітынгаў і плакатаў, затым у руках ужо былі арматура і біта, а сёння яны трымаюць у руках зброю. Праўда, ёсць катэгорыя маладых людзей, хто паехаў за грашыма. Ім абяцалі тысячы долараў за работу ў бандфарміраваннях. Гаварылі, што на самой справе ваяваць яны не будуць, проста пастаяць у масоўцы, пару разоў стрэляць – хто ў паветра, хто па людзях, гэта па жаданні. За такія грошы нашы дзеці дастаткова часта згаджаюцца “патусавацца” ў ваеннай форме. А па прыездзе ў зону ваенных дзеянняў, атрымалі ўльтыматум: ці ты запісваешся ў нацбатальён, ці развітаешся з жыццём. І вось ты ўжо сярод тэрарыстаў. Ці варта цяпер абмяркоўваць, хто і як апынуўся ў смяротным пекле.

Сказаць шчыра – ды і пра іх заўтрашні дзень сказаць няма чаго. Усе мы разумеем будучыню “каліноўцаў”. Дарогі дадому ў іх няма. Беларускі закон удзел у баявых дзеяннях без санкцый на тое дзяржавы трактуе як крымінальнае злачынства. І тыя, хто забіваў, не патрэбны нашаму грамадству. Пасля такога вопыту, тэрарысты  могуць прымяніць свае навыкі ўжо ў сваёй краіне. Ці знойдуць яны сябе ў суседняй краіне? Адказ відавочны – не. Ваенная спецыяльная аперацыя  на Украіне не вечная. І, на маю думку, пасля яе заканчэння, нашы суайчыннікі, калі не загінуць або не знікнуць без вестак, будуць рэпартаваны на радзіму, каб адказаць па законе.

Хто вінаваты ў скалечаных лёсах беларусаў? У большай ступені – яны самі. Гэта іх асабісты выбар, як яны кажуць “дэмакратычны”. Ёсць, на маю думку, доля віны і кожнага з нас, што не надалі належнай увагі ўплыву заходняй прапаганды і не спахапілася нашмат раней лета 2020 года. Віна ёсць і за ўкраінскай улады, якая аб’явіла пра прадастаўленне замежным добраахвотнікам грамадзянства  і гарантавала, як аказалася толькі на словах, ім і іх сем’ям сацыяльную і прававую абарону. Але, хіба ім чужых людзей шкада, калі і свае невядома на якім свеце ад страху і гора жывуць.

На відэа беларускія “абаронцы” выступаюць за справядлівасць, гавораць пра ідэалы, пераконваюць у пра-вільнасці свайго выбару, а што яны могуць гаварыць, акрамя прыдуманага і падманнага. Іх словы – пыл, бо выбару ў іх ужо няма.

 Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о