Свой шлях

0
354

29 кастрычніка спаўняецца 105 гадоў з дня ўтварэння УЛКСМ.

Пераацаніць ролю савецкага маладзёжнага руху немагчыма. Дзякуючы асновам, закладзеным у працу УЛКСМ, мы сёння карыстаемся шматлікімі выгодамі, якія здабывалі нашы бацькі, дзядулі і бабулі.
Так ужо сталася, што многія з нас лічаць, што ўсё добрае, што знаходзіцца вакол нас – гэта справядлівая дадзенасць. Толькі калі завесці сур’ёзную гутарку з дарослымі, тут жа становіцца зразумела: усё, што мы маем, вялікая праца неверагоднай колькасці людзей.
Вельмі важна, каб і сёння дзеці і моладзь ўяўлялі і аб’ектыўна ацэньвалі, што здзейснілі іх дзяды, бацькі, які ўклад унеслі камсамольцы ў стварэнне эканамічнай і абароннай магутнасці краіны, у разгром германскага фашызму, у пасляваеннае ўзнаўленне народнай гаспадаркі, у развіццё Урала, Сібіры і Далёкага Усходу, у засваенні цаліны, заваяванне космасу, стварэнне энергетычнага і нафтагазавага комплексаў краіны, збудаванне БАМа, Ваза і КАМАЗа, у дасягненні навукі і культуры, цудоўныя перамогі савецкага спорту.
Вялікую працу праводзілі члены камсамола па барацьбе з разрухай і голадам, па аказанні дапамогі фронту, аднаўленню разбуранай гаспадаркі.
Камсамольцы прымалі ўдзел у камуністычных суботніках, мерапрыемствах па нарыхтоўцы паліва, зборы, папраўцы і пашыве абмундзіравання для воінаў Чырвонай Арміі, навядзенні парадку ў шпіталях, бальніцах і гэтак далей.
Зараз, калі ідзе жорсткая інфармацыйная барацьба, а магутныя краіны імкнуцца падпарадкаваць сабе больш слабейшых, вельмі важна трымаць сваю краіну ў моцных руках. Нягледзячы на тое, што нам імкнуцца навязаць заходнія каштоўнасці, мы трывала стаім на той ідэалогіі, якую прапануе кіраўнік дзяржавы.
“Мы прапагандзіруем сваё лепшае. Мы агітуем людзей на тое, каб гэта лепшае стварыць, зрабіць. У нас ёсць і павінна быць свая ідэалогія. Ідэалагічны напрамак, ідэалагічная работа”, – падкрэсліў беларускі лідар.
У свой час УЛКСМ быў школай для кіруючых кадраў. Кузніцай кадраў. Менавіта яны прымалі лёсавызначальныя рашэнні, якія пасля прывялі да таго, што мы ідзем сваім шляхам. У нас стабільная эканоміка, арыентацыя на сацыяльна-развітую дзяржаву, штогод грамадзяне нашай краіне заяўляюць пра сабе на міжнародных культурных і спартыўных конкурсах. А выраз “Беларус, значыць, са знакам якасці” ўжо вядомы ў краінах трэцяга свету.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што для захавання беларускай нацыі і суверэнітэту неабходна ісці сваім шляхам, цярпліва выбудоўваючы палітыку так, каб жыццё беларусаў і іх дзяцей было шчаслівым. Страціць гэта страшна.
Праца УЛКСМ заклала моцны падмурак для будаўніцтва новай моцнай Беларусі. Камсамольцы пакінулі нам прыклады самаахвярнай адданасці Айчыне, шчырай веры ў ідэалы сумленнасці і справядлівасці, годныя перайманні.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о