Азербайджан: адносіны на ўзроўні стратэгічнага партнёрства

0
227

У пачатку снежня 2023 года прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падпісаў дакумент аб правядзенні датэрміновых выбараў: замест красавіка 2025 года яны прайшлі 7 лютага. Прэзідэнт у гэтай краіне выбіраецца на сем гадоў. Колькасць тэрмінаў Канстытуцыяй не абмежавана. Згодна з заканадаўствам краіны, электаральная кампанія ў Азербайджане заўсёды праходзяць у сераду. На гэты дзень аб’яўляецца выхадны. Неабходна адзначыць, што ў дадзенай кампаніі выбарчыя ўчасткі адкрыліся таксама ў раёнах, вызваленых ад армянскай акупацыі. Такім чынам, упершыню за трыццаць гадоў прэзідэнцкія выбары прайшлі на ўсёй тэрыторыі Азербайджана.
У Беларусі грамадзяне гэтай краіны змаглі прагаласаваць у пасольстве Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама нашай краіны знаходзіліся ў ліку міжнародных назіральнікаў у Азербайджане – што дэманструе давер і жаданне супрацоўніцтва паміж краінамі.
На прэзідэнцкую пасаду прэтэндавала сем кандыдатаў. Адзін з іх – дзеючы кіраўнік дзяржавы Ільхам Аліеў. Па выніках галасавання Ільхам Аліеў атрымаў упэўненую перамогу.
Варта адзначыць, што Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана імкнуцца да супрацоўніцтва паміж краінамі. Так, у канцы снежня мінулага года на палях нефармальнага саміту СНД у Санкт-Пецярбургу сустрэча Прэзідэнтаў працягвалася больш за дзве гадзіны. Аліеў пацвердзіў прапанову Беларусі прыняць удзел у мадэрнізацыі і будаўніцтве інфраструктурных аб’ектаў у Карабаху. Размова ішла і пра прамысловую кааперацыю, супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, ваенна-прамысловым сектары.
Лідары краін адкрыта выказваюць задаволенасць цяперашнім узроўнем двухбаковых сувязей паміж Азербайджанам і Беларуссю і адзначаюць, што палітычны дыялог адыгрывае ключавую ролю для развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о