Што мы можам прапанаваць гораду ў юбілейны год?

0
715

Некалькі месяцаў і Петрыкаў адзначыць свае 500-годдзе. Калі казаць шчыра, большасць жыхароў горада пакуль і не задумвалася пра гэтую дату. Хіба што толькі з’яўлялася некая ўнутраная цікаваць – усё ж першы Дзень горада, тым больш з нагоды такой яскравай падзеі.

Што мы можам прапанаваць гораду ў юбілейны год?

Але цікавіць зусім іншае: як ставяцца землякі да такой падзеі? Звонку пытанне здаецца рытарычным: «Добра, канешне, сходзім на канцэрт, паглядзім на салют, а што яшчэ?». У гэтым адказе, здаецца, няма нічога, што магло выклікаць пытанні. Але ў гэтым і праблема…

Як мы ставімся да чарговага свята? Як да дня, калі можна крыху адпачыць, завітаць на мерапрыемства, набыць сувенір і зрабіць (як, па сутнасці, і кожны дзень) некалькі фотаздымкаў, запампаваўшы іх у сацыяльныя сеткі. Ці багата людзей бачыць у свяце падставу для таго, каб зрабіць крок да сутнасці знамянальнай падзеі.

Што мы можам прапанаваць гораду ў юбілейны год?

Пра што я? Усё пра тое ж… Мы звыклі, што калі свята — то яго для нас падрыхтуюць, а з нас чаго пытаць? Далёка не кожны наведае помнік вызваліцелям нашага горада, не кажучы ўжо пра могілкі. Далёка не кожнае дзіця бацькі завядуць у музей, не кажу ўжо пра тое, што зусім нямногія здольныя нешта самі распавесці пра гісторыю Петрыкава.

Усё мы, без выключэння, захапляемся роднай прыродай, але адкуль з’яўляецца смецце навокал? Многія могуць яскрава расказваць, пра творы мясцовых рамеснікаў, але адзінкі наведвалі Дом рамёстваў. Дзед Талаш для нас – славуты зямляк, бо нездарма Васілю Ісакавіцу ўсталяваны помнік у цэнтральным парку. А вось другі бессмяротны помнік, толькі літаратурны, створаны Якубам Коласам часу прачытаць, ці перачытаць па прашэсці год, не знайшлося.

Што мы можам прапанаваць гораду ў юбілейны год?

Вось і атрымліваецца, што свята, у шырокім сэнсе слова –нагода для яднання, для таго, каб стаць на крок бліжэй да падзеі і лепей. Але мы, незразумела па якой прычыне, песцім і гадуем у сябе выключна спажыўца. На правах гараджан чакаем падарункаў, але ці хто задумваюся сам, які падарунак менавіта ён можа зрабіць роднаму гораду?

Што мы можам прапанаваць гораду ў юбілейны год?

Балазе, час падумаць і зрабіць нешта добрае яшчэ ёсць. Таму, дарагія гараджане, зрабіце гэтую знамянальную дату прыемнай, адметнай, і запамінальнай і ўласна для сябе.

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о