Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, турысцка-патрыятычным маршрутам “Дарогамі вайны” па тэрыторыі Петрыкаўскага раёна прайшлі гомельскія рабяты, члены грамадскага аб’яднання “Сакура”.

Краязнаўчы маршрут –  “жывая” гісторыя вайныМерапрыемства было арганізавана аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі пры садзеянні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта. Аўтарскім маршрутам па памятных мясцінах Петрыкаўшчыны гомельскіх школьнікаў правёў вядомы краязнаўца раёна Мікалай Глушко.

Краязнаўчы маршрут –  “жывая” гісторыя вайныСярод удзельнікаў гэтай патрыятычнай акцыі быў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Уткін.
У працэсе актыўнага прадметнага вывучэння і даследавання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, лічыць Віталь Юр’евіч, і павінна сёння адбывацца выхаванне падрастаючага пакалення. Толькі ў любові, павазе і клопаце пра Ра-дзіму ідзе станаўленне асобы юнага грамадзяніна і патрыёта.

– Падзеі апошніх гадоў сталі для нас сур’ёзным урокам. Мы і не здагадваліся, што подзвіг савецкага салдата-вызваліцеля калектыўны Захад здольны паставіць пад сумненне. Прадпрымаецца дзёрзкая спроба перапісаць гісторыю і вынікі Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай войнаў. Мы па-вінны адстаяць гераічную праўду і данесці яе да сваіх дзяцей, нашчадкаў салдат Перамогі, – пазначыў Віталь Уткін у час размовы.

Падарожжа на Петрыкаўшчыну стала для гомельскіх школьнікаў першым у ліку запланаваных патрыятычных маршрутаў на час летніх канікул. Па словах членаў грамадскага аб’яднання “Сакура”, гісторыі подзвігу і гора, перажытыя савецкім народам у гады вайны і пачутыя на Петрыкаўшчыне, яны абавязкова раскажуць сваім сябрам і бацькам, каб кожны з іх ведаў, памятаў і бярог наша мірнае жыццё.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о