Кармавую базу папоўніла кукуруза

0
1666

Уборка кукурузы на Петрыкаўшчыне падыходзіць да свайго завяршэння. “Царыца палёў” для сельгасарганізацый раёна – адна з галоўных і каштоўных кармавых культур.

Кармавую базу папоўніла кукуруза

Скончылі ўборку кукурузы і ў КСУП “Запаветы Ільіча”. З убранай зялёнай масы на плошчы 1770 гектараў нарыхавана 21125 тон корму і сіласу пры сярэдняй ураджайнасці 170 цэнтнераў з гектара. Акрамя таго, атрымана 840 тон зерня кукурузы. Ура-джайнасць пачаткаў склала 57 цэнтнераў з гектара.

– Да ўбокі культуры прыступілі яшчэ ў канцы жніўня, калі яна дасягнула малочна-васковай спеласці. Кукуруза сёлета вырасла нядрэнная, а ўсё дзякуючы своечасова выкананым работам па сяўбе і падкормцы ўгнаеннямі, – канстатуе дырэктар сельгаспрадпрыемства Людміла Гарошка. – У траншэі закладзена дзевяць сіласных ям. Гэта будзе добрым падспор’ем у гадоўлі пагалоўя ската і дазволіць упэўнена сустракаць зімоўку.

Кіраўнік адзначыла, што ўборкай кукурузы на сілас займаліся вопытныя механізатары сельгаспрадпрыемства: Яўген Ма-коўскі, Алег Кебец, у гэтым сезоне вялікую дапамогу ў дадзенай справе аказаў жыхар вёскі Міхедавічы Канстанцін Сергіенка.
Пра адказнасць і важнасць даручанай справы адзначыў і Яўген Макоўскі (на фота), які на сваім КЗС шчыраваў на палетках паблізу Бабунічаў.

– Кожны дзень гектар за гектарам механізатары гаспадаркі набліжаліся да завяршэння работы па ўборцы кукурузы. Восеньская корманарыхтоўчая пара – гэта час, калі надвор’е радуе то яркім сонцам і чыстым небам, то наганяе дажджавыя хмары. Але задача перад намі была пастаўлена, і нягледзячы на капрызы прыроды патрэбна было ўбраць кармы якасна і своечасова.

Са слоў аграрыяў, расслабляцца і думаць пра адпачынак ім яшчэ рана. Чарада сельскіх спраў працягваецца, адны клопаты змяняюцца іншымі: уборка з палёў саломы, сяўба азімых, зябевая ўспашка.
Пажадаем нашым сяльгаснікам добрага надвор’я і паспяховага завяршэння сезону.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о