“Статыстыкі ў нас хапае, а вось з выніковасцю пакуль складана”

0
715

На чарговай апаратнай нарадзе ў панядзелак, 5 верасня, старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан разгледзеў шэраг пытанняў, якія датычацца жыццезабеспячэння.

З аналізу работы мабільнай групы пачалася апаратная нарада ў старшыні райвыканкама. Па-ранейшаму ёсць пытанні да аб’ектаў гандлю, тэрыторыі і мехдвара ПМС, тэрыторыі і вытворчых аб’ектаў ААТ “Петрыкаўскі Аграсэрвіс”.
Па інфармацыі начальніка РАНС Мікалая Карабца, на мінулым тыдні на ліквідацыю ўзгаранняў пажарным давялося выязджаць адзін раз. Наглядальныя камісіі працавалі па графіку. Асаблівая ўвага надавалася праверцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, печаў, вялася актыўная прафілактычная работа ва ўстановах адукацыі і з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў. Узровень вады ў Пцічы і Прыпяці працягвае зніжацца.
Заслухаўшы інфармацыю галоўнага ўрача Петрыкаўскай ЦРБ Вольгі Семікопенка аб дэмаграфічнай сітуацыі, пацікавіўся, на якім узроўні медыцынскае абслугоўванне жыхароў райцэнтра і вяскоўцаў, ці хапае ў ЦРБ абсталявання, кадраў, ложка-месцаў для хворых, як ідзе працэс вакцынацыі, рэвакцынацыі і прафесійнай адаптацыі маладых спецыялістаў. На гэтым тыдні старшыня плануе наведаць ЦРБ і пазнаёміцца з работай сістэмы аховы здароўя раёна.
Непакоіць Аляксандра Васільевіча і кадравая праблема. Ён даў даручэнне начальніку кадравай службы райвыканкама Кацярыне Бекарэвіч актывізаваць работу па закрыцці вакансій, якія маюцца ў сельвыканкамах і аддзелах райвыканкама.
Найбольш кіраўніка раёна трывожыць стан спраў у сельскай гаспадарцы: жніво завершана і, на жаль, паказчыкаў мінулага года дасягнуць не ўдалося, не ўсе сельгаспрадпрыемствы прыступілі да назапашвання кансерваванага корму. Больш актыўнымі тэмпамі ўжо сёння павінна весціся работа па падрыхтоўцы сельгаспрадпрыемстваў да зімова-стойлавага перыяду. Па меркаванні старшыні, на паляпшэнне спраў у АПК  павінны быць накіраваны намаганні ўсіх, хто задзейнічаны ў сельгасвытворчасці. Гэта датычыцца спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, ветэрынарнай службы, інжынернай службы, а таксама адказных за гаспадарку і кіраўнікоў сельвыканкамаў.
Капітальныя рамонты – тэма, якая ў полі зроку кіраўніка раёна штотыдзень. Стан спраў на мышанскіх аб’ектах, інтэрнат у райцэнтры – з інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр.
Добраўпарадкаванне па-ранейшаму застаецца прыярытэтным накірункам. Шмат зроблена, аднак усё патрабуе беражлівага стаўлення і пастаяннага падтрымання ў належным станне. Своечасовы пакос расліннасці, навядзенне парадку на прыдамавых тэрыторыях – усё гэта робіць наш горад утульным і дагледжаным, – адзначыў Аляксандр Кохан. Больш актыўную пазіцыю ў пытаннях навядзення парадку, па меркаванні старшыні, павінны заняць санітарная служба і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. “Ваша задача не канстатаваць факты выяўленых недахопаў, а дабівацца выпраўлення сітуацыі. Статыстыкі ў нас хапае, а вось з выніковасцю пакуль складана”, – адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о