“Ініцыятыва павінна рухацца знізу”

0
411

“Беларусь будучыні” – тэма, якую абмяркоўвалі днямі на дыскусійнай платформе з маладзёжным актывам Петрыкаўшчыны.

Старшыня камісіі па эканоміцы, інавацыйным развіцці і прадпрымальніцтве Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ігар Карнюшка сустрэўся з маладзёжным актывам Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, лясгаса і гімназіі ў рамках дыскусійнай платформы “Беларусь будучыні”.

Ігар Іванавіч абмеркаваў з моладдзю адзіны дзень галасавання, які адбудзецца 25 лютага, у цэлым выбарчы працэс і далучэнне моладзі да дэпутацкай, парламенцкай дзейнасці, закрануў тэму фарміравання прававой і палітычнай культуры, распавёў пра сістэму дзяржаўнага ўладкавання і структуру абласнога Савета дэпутатаў.

“Павінен адзначыць, што любы прадстаўнік моладзі мае права выступіць з ініцыятывай, накіраванай на паляпшэнне жыцця жыхароў нашай краіны, агучыць пытанне, якое хацелася б вырашыць. Сёння беларуская палітычная сістэма пабудавана такім чынам, што кожны малады чалавек можа агучыць ідэю і данесці яе да прадстаўнікоў улады, у тым ліку да старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай”.

Спікер адзначыў, што ад моладзі чакаюць цікавых ініцыятыў: “Мне хацелася б пачуць, якія праблемы ў вас ёсць, якія прапановы ёсць па нашай асноўнай рабоце над законапраектамі”.

Ігар Іванавіч расказаў пра праект, які быў рэалізаваны прадстаўнікамі маладзёжнага парламента: “Гэта штотыднёвае маладзёжнае ток-шоу “Да!Но” – сумесны праект кампаніі СТВ і Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Ток-шоу прысвечана актуальным пытанням грамадска-палітычнага жыцця ў маладзёжным асяроддзі. Больш за тое, кожны з прысутных можа патрапіць на гэту праграму, прапанаваць тэму для дыскусіі. Дыскусійныя пляцоўкі для таго і створаны, каб акумуліраваць усе прапановы, ідэі і рэкамендацыі, а потым уносіць іх на разгляд у Парламент. Многія праекты, якія разглядаюцца на нашых сустрэчах у Палаце прадстаўнікоў, пазней рэалізуюцца. Тым больш, што ініцыятыва павінна рухацца знізу”.

Гутарка атрымалася грунтоўнай. Падобнага роду сустрэчы дазваляюць павысіць узровень палітычнай граматнасці моладзі і нагадаць маладым выбаршчыкам пра важнасць кожнага голасу за светлую будучыню нашай краіны.

“Ініцыятыва павінна рухацца знізу”

“Ініцыятыва павінна рухацца знізу” “Ініцыятыва павінна рухацца знізу” “Ініцыятыва павінна рухацца знізу” “Ініцыятыва павінна рухацца знізу” “Ініцыятыва павінна рухацца знізу” “Ініцыятыва павінна рухацца знізу” “Ініцыятыва павінна рухацца знізу” “Ініцыятыва павінна рухацца знізу” “Ініцыятыва павінна рухацца знізу”

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о