Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў

0
1408

Суботні надвячорак многія жыхары Петрыкаўшчыны чакалі з асаблівым нецярпеннем. Урачыстасць з нагоды выпускнога вечара, здаецца, нават самых стрыманых прымусіць уздыхнуць і згадаць цёплыя хвіліны свайго юнацтва.

А як інакш? Вось яны, маладыя і прыгожыя, амбіцыйныя і кемлівыя, поўныя сіл і энергіі выпускнікі стаяць стройным шэрагам на вуліцы Гагарына, крочаць упэўненай хадою насустрач свайму лёсу: прызванню, каханню, вызначэнню жыцця.

Ганаровая місія падняць сцяг нашай краіны і раёна выпала выпускнікам гімназіі Мікіце Скрупскаму і капаткевіцкай сярэдняй школы Максіму Аксёнаву, што атрымалі за поспехі ў вучобе залатыя медалі. З прамовай перад 176-цю выпускнікамі выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан: “Упэўнены, вам пад сілу здзяйсненне самых смелых планаў, самых высокіх мэт. Не магу не звярнуцца і да бацькоў – на працягу ўсяго школьнага жыцця вы ішлі поруч з дзецьмі і хвалюецеся зараз не менш за выпускнікоў. Менавіта бацькі застаюцца надзейнай апорай, падзяляюць цяжкасці і памнажаюць радасць поспехаў. Не сумняваюся, кожны з юнакоў і дзяўчат знойдзе сваё месца ў жыцці і будзе прыносіць карысць сваёй шчырай, стваральнай працай грамадству. Але, куды б не завялі вас сцяжыны лёсу, памятайце пра родны край, не забывайце Бацькаўшчыны, зямлі, дзе асабліва чакаюць і рады прымаць сваіх ураджэнцаў”.
Да слоў старшыні райвыканкама далучалася ганаровы госць мерапрыемства, загадчык інфармацыйна-метадычнага аддзела абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Наталля Пракопчык. Спецыяліст адзначыла, што больш за 7 тысяч маладых людзей Гомельшчыны пераступаюць гэтую мяжу паміж дзяцінствам і дарослым жыццём і асабліва падзякавала педагогам за ўменне аддаваць часцінку сябе дзецям.
Свята юнацтва працягнулася цырымоніяй узнагаро-джання медалістаў, якіх сярод выпускнікоў Петрыкаўшчыны сёлета не мала. Акрамя вышэйадзначаных Мікіты Скрупскага і Максіма Аксёнава (на фота) залатыя ўзнагароды за навучанне атрымалі Анастасія Сінчанка з другой гарадской школы і Вераніка Дзягелька з гімназіі. Срэбраныя ўзнагароды атрымалі гімназісткі Аліна Андрук і Анастасія Буднік.
За медалістамі на сцэну падняліся выпускнікі, якія пра-славілі раён на алімпіядах, конкурсах і спаборніцтвах абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў сваімі навуковымі, творчымі і спартыўнымі дасягненнямі. Актыўных удзельнікаў культурна-масавых мерапрыемстваў раёна ўзнагародзіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Усціновіч-Насека.
Пажаданнямі захавання ў сэрцы любові і цноты працягнуў мерапрыемства настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма протаіерэй Васіль Немеш. Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама запрасіла для ўручэння падзяк бацькоў, якія праявілі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўстаноў адукацыі Петрыкаўшчыны.
Завяршылася ўрачыстасць творчымі падарункамі ад школьнікаў і, вядома, незабыўным школьным вальсам у выкананні выхаванцаў другой гарадской школы.
Наперадзе выпускнікоў чакалі родныя навучальныя ўстановы, уручэнне атэстатаў і развітанне са школьным жыццём. Няхай кожны карабель, што выпраўляецца ў вольнае плаванне, схопіць свой спадарожны вецер, вызначыць надзейны курс і абавязкова будзе вяртацца да роднага прычалу.

Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў Фотарэпартаж: На гарадской плошчы прайшоў раённы баль выпускнікоў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о