11 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці

0
462

З нагоды прафесійнага свята мы завіталі ў госці ў Петрыкаўскае СПТВ закрытага тыпу № 1 лёгкай прамысловасці.

Як расказала дырэктар установы Таццяна Білас, дзяўчаты, якія трапілі ва ўстанову ў сілу розных жыццёвых абставін, ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў асвойваюць прафесію швачкі 2-га і 3-га разрадаў.

“У кожнай з іх свая гісторыя і няпросты лёс, але ў іх ёсць час – да двух гадоў, каб асвядоміць памылкі і прыняць рашэнне жыць інакш. І нашая задача – ім у гэтым дапамагчы”, – распавяла ў час размовы Таццяна Ула-дзіміраўна.
Навучаюць падапечных тры майстры вытворчага навучання і адзін выкладчык, які чытае лекцыі. Усяго ва ўстанове 24 педагагічныя работнікі.

“Цяпер у нас задзейнічаны тры кабінеты майстэрняў, дзе вучаніцы праходзяць практыку. Для сябе шыюць як працоўную форму, так і парадна-выхадную вопратку, а таксама начныя піжамы, халаты, касцюмы, – працягнула дырэктар. – Прыемны бонус нашай працы – замовы на пашыў працоўнай вопраткі і пасцельнай бялізны для розных прадпрыемстваў. Гэта магчымасць і вопыт атрымаць, і зарабіць фінансавыя сродкі. Так, мы нядаўна выканалі заказ на пашыў 1000 экзэмпляраў пасцельнай бялізны для Баранавіцкай фабрыкі. А зараз дзяўчынкі ў працэсе стварэння рабочай формы для Жлобінскага ААТ “Блакіт”. Абсталяванне самае сучаснае, таму тварыць на ім бяспечна і камфортна.

Праз два гады пасля навучання нашы выпускніцы атрымліваюць дакумент аб свабодным размеркаванні, але мы таксама дапамагаем у працаўладкаванні. Установа заключыла дамову аб размеркаванні з Беларускім дзяржаўным канцэрнам па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці”. Дарэчы, яго кіраўнік часты госць нашых мерапрыемстваў. Дамоўленасць ужо дала свой плён: дзяўчаты атрымалі працоўнае месца і нават жыллё”.

11 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасціПаводле слоў Таццяны Уладзіміраўны, акрамя таго, што дзяўчаты атрымліваюць сваю першую спецыяльнасць, з імі праводзяць вялікую выхаваўчую работу. Акцэнт – на здаровым ладзе жыцця і патрыятычным выхаванні.
“Дзяўчаты актыўна ўдзельнічаюць у творчай самадзейнасці, – канстатавала суразмоўца. – Кожны раз, калі нас наведваюць ганаровыя госці, мы арганізоўваем для іх канцэрт, дзе нашы юныя таленты спяваюць песні, чытаюць вершы, танчаць. Яны з задавальненнем дэфіліруюць у адзенні з уласнай калекцыі, амаль як на модных паказах.

Безумоўна, мы востра адчуваем падтрымку дзяржавы, якая прыкладае максімум намаганняў, каб стварыць неабходныя ўмовы для камфорту і развіцця дзяцей на розных этапах жыцця і сталення.

Наш падмурак – гэта педагогі з вялікім вопытам працы і, калі дазволіце, матчыным клопатам за лёс дзяўчынак. Так, Любоў Багінская (на фота), майстар працоўнага навучання, настаўнік з вялікай літары, сёлета на апошнім званку ганаравана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Хочам, каб дзяўчаты, пакідаючы сцены нашай установы, ужо дакладна для сябе вырашылі, які шлях у жыцці яны абяруць, сталі дастойнымі спецыялістамі, жонкамі і мамамі”.

11 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці 11 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці 11 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці 11 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці 11 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці 11 чэрвеня – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о