У ТЦСАН прайшла сустрэча ў рамках акцыі «Ад усёй душы»

0
360

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшлі традыцыйныя Калядныя сустрэчы ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” для наведвальнікаў і атрымальнікаў паслуг установы.

Імпрэзу з калядным сюжэтам, аздобленую мноствам песень, падрыхтавалі для прысутных выхаванкі СПТВ закрытага тыпу № 1 лёгкай прамысловасці. Са словамі віншавання і пажаданнем усяго найлепшага звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы протаіерэй Дзмітрый Пасечнік, а скончылася мерапрыемства карагодам і танцамі.

Нагадаем, акцыя, што праходзіць па ўсёй краіне, была ініцыіравана Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам з мэтай надаць максімальную ўвагу ў навагоднія святы старэйшаму пакаленню, асабліва з боку дзяцей і моладзі.

Першы этап дабрачыннага марафону, што праходзіў з 23 снежня па 3 студзеня, прадугледжваў наведванне людзей сталага веку: удзельнікі акцыі дапамагалі ў прыбіранні дамоў і тэрыторыі сядзіб, прыгатаванні святочных страў, а таксама стваралі памятныя паштоўкі і сувеніры. Віншаванні па адрасе пражывання атрымалі 894 прадстаўнікі сталага пакалення, якія пражываюць на Петрыкаўшчыне.

На гэтым этапе, акрамя работнікаў сацыяльнай службы, у работу актыўна ўключыліся і навучэнцы ўстаноў адукацыі. Дарэчы, вучні аказалі сацыяльна-побытавую дапамогу 767-мі грамадзянам пажылога ўзросту.
На другім этапе, што ўзяў старт 3 студзеня, актывісты ТЦСАН з ліку людзей паважанага ўзросту пабывалі на экскурсіі ў Нацыянальным парку “Прыпяцкі”, завітаўшы ў госці да Палескага Зюзі. Акцыя працягнулася арганізацыяй выставы народнай творчасці, танцавальнымі мерапрыемствамі і наведваннем Капаткевіцкага і Капцэвіцкага дамоў-інтэрнатаў, прайшлі мерапрыемствы ў ТЦСАН і ўстановах культуры. Выніковае мерапрыемства дабрачыннага марафону “Ад усёй душы” пройдзе 15 студзеня.
Як паведаміла дырэктар Петрыкаўскага ТЦСАН Галіна Сухоцкая, увогуле, практычна ўсе ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы Петрыкаўшчыны розных форм уласнасці прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

У ТЦСАН прайшла сустрэча ў рамках акцыі "Ад усёй душы" У ТЦСАН прайшла сустрэча ў рамках акцыі "Ад усёй душы" У ТЦСАН прайшла сустрэча ў рамках акцыі "Ад усёй душы" У ТЦСАН прайшла сустрэча ў рамках акцыі "Ад усёй душы" У ТЦСАН прайшла сустрэча ў рамках акцыі "Ад усёй душы" У ТЦСАН прайшла сустрэча ў рамках акцыі "Ад усёй душы" У ТЦСАН прайшла сустрэча ў рамках акцыі "Ад усёй душы" У ТЦСАН прайшла сустрэча ў рамках акцыі "Ад усёй душы"
Сапраўдную імпрэзу з калядным сюжэтам, аздобленую мноствам песень, падрыхтавалі для прысутных выхаванкі СПТВ закрытага тыпу № 1 лёгкай прамысловасці. З словамі віншавання і пажаданнем усяго найлепшага звярнуўся да ўдзельнікаў сустрэчы протаіерэй Дзмітрый Пасечнік а скончылася мерапрыемства карагодам і танцамі.
Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о