У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023”

0
1022

Петрыкаўшчына багатая прыгожымі дзяўчынамі, у гэтым мы з вамі неаднаразова маглі пераканацца. Нашы дзяўчаты заяўлялі пра сабе на шматлікіх конкурсах прыгажосці: рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх.
Сказаць, што раённы кастынг прайшоў з аншлагам, нельга. Шчыра кажучы, удзельніц было мала. Магчыма, прычына ў тым, што ўраджэнкі нашага раёна будуць прадстаўляць сябе ўжо як студэнтак тых ці іншых ВНУ.
Раённы кастынг у Петрыкаве прайшлі 6 дзяўчат, у кагосьці ўжо быў досвед удзелу ў конкурсах прыгажосці, а хтосьці вырашыў паспрабаваць сябе ўпершыню.

Прыйшоўшым на кастынг канкурсанткам напачатку вымералі рост. Прэтэндэнтка на званне “Міс Беларусь” павінна быць не ніжэйшай за 170 сантыметраў, не мець пірсінгу і татуіровак. І не павінна знаходзіцца ў шлюбе і мець дзяцей.
Пакараць сэрцы суддзяў трэба выключна натуральнай прыгажосцю, а гэта значыць, што на твары і целе не павінна было быць ні грама касметыкі. Ацэньваюцца ў першую чаргу прыродныя даныя.
Практычна ўсе дзяўчаты загадзя ведалі, што ў залу да журы трэба заходзіць у цёмным адзенні, мець гумку на запясці, а на нагах туфлі на высокай шпільцы чорнага колеру.

Пасля дэфіле члены журы задалі дзяўчатам пытанні, часам, каверзныя. Не ўсе канкурсанткі адразу знайшліся, што адказаць.
Паводле слоў Надзеі Слабадзянюк, удзельніцы павінны смела і ўпэўнена адказваць на пытанні, бо ў будучым адна з іх можа стаць фіналісткай конкурсу. І важна быць падкаванай інтэлектуальна, ведаць, чым славіцца і ганарыцца наш горад і раён.
Камусьці трэба папрацаваць над выправай, камусьці патрэніраваць смеласць і ўпэўненасць. Менавіта такія парады атрымлівалі прыгажуні на раённым адборы галоўнага конкурсу прыгажосці краіны.

Так, Паліна Бычкоўская, якая ўжо заявіла пра сябе на конкурсе “Палеская прыгажуня”, узяўшы тытут “Першая віцэ-міс, расказала, што спадзяецца трапіць у фінал конкурсу. “Гэта ж такі цікавы досвед, конкурс абяцае мноства знаёмстваў і сустрэч. Мне б вельмі хочацца адчуць усю атмасферу такога маштабнага рэспубліканскага мерапрыемства”, – сказала дзяўчына. Паліна таксама прайшла названы конкурс.

Агучым імёны астатніх прыгажунь, якія прайшлі ў абласны этап. Загадчыца сектара ДУ “Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый” Вольга Скакоўская, настаўніца пачатковых класаў Конкавіцкай сярэдняй школы Юлія Дайнеко, аператар паштовай сувязі ў Мінскім дзяржаўным каледжы сферы абслугоўвання Аліна Хартаноўская, медсястра эндаскапічнага кабінета Петрыкаўскай ЦРБ Анастасія Ліцвінава, інжынер МТС райжылкамгас Паліна Куліва.
Пажадаем прыгажуням поспеху!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023”

У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023” У Петрыкаве прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь-2023”

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о