Напрыканцы мінулага тыдня ў абласным цэнтры вызначылі пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый друкаваных, тэлевізійных, радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-рэсурсаў, сеткавых выданняў.

У грамадска-культурным цэнтры ўзнагародзілі тых, хто па выніках мінулага года яскрава, эмацыйна выбудоўваў дыялог з гледачом і чытачом – пісаў артыкулы, здымаў сюжэты, вёў эфіры. Губернатар Іван Крупко, віншуючы лепшых, адзначыў: “Журналістыка – прафесія дзяржаўная, а журналіст уплывае на фарміраванне грамадскай думкі. Асаблівасць прафесіі сёння – пераход у інтэрнэт. А гэта патрабуе асаблівай адказнасці, аператыўнасці, умення падаваць інфармацыю коратка і без скажэння фактаў. І барацьба з фэйкамі найболей актуальная. Акрамя таго, СМІ даюць нам адваротную сувязь пра тое, што адбываецца ў рэгіёнах, паказваюць і праблемы, і радасці”.

Памяць пра Перамогу  ў аб’ектыве юнкараўУ межах журналісцкай урачыстасці адбылося ўшанаванне самых актыўных удзельнікаў абласнога творчага праекта маладых юных карэспандэнтаў Гомельшчыны “Памяць пакаленняў”. Удзельнікі праекта, юнкары рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, далучыліся да стварэння відэатэкі памятных мясцін і пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гомельшчыны.

Так, у ліку пяці ганараваных і наша зямлячка. Падзякай губернатара вобласці Івана Крупко адзначана дзесяцікласніца Бабуніцкай сярэдняй школы Паліна Глушко. Дзяўчына разам з Андрэем Раўкоўскім пад кіраўніцтвам бібліятэкара Наталлі Стракач прадставілі для ўдзелу ў абласным праекце відэаролік, у якім распавялі пра памятныя месцы часоў Вялікай Айчыннай вайны, размешчаныя на тэрыторыі аграгарадка Бабунічы. Як адзначыла Паліна, удзел у абласным праекце стаў для яе цудоўнай магчымасцю для самарэалізацыі і дэманстрацыі свайго стаўлення да па-дзей ваеннага ліхалецця, а падзяка губернатара – прыемная ўзнагарода і стымул для далейшай творчасці. Наталля Стракач, ідэйны натхняльнік маладзёжнага дуэта, пераканана, што памяць пра гераічныя і трагічныя старонкі вайны – важны момант патрыятычнага выхавання моладзі.

Абласны праект працягваецца, далучайцеся. Спасылкі на відэаматэрыялы з хэштэгамі #памяцьпраПерамогу, #уаб’ектывеюнкара, #юнкарыпамятаюць дасылайце на наш электронны адрас info@petrikov.by.

Галіна КАЗАК, фота “ГП”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о