Як важна ў жыцці думаць не толькі пра матэрыяльныя каштоўнасці, не толькі пра кар’еру, пра асабісты поспех у гэтым свеце, але і пра стан сваёй душы, пра свой унутраны свет.

Калі душа з душой гаворыць...“Беражыце жыццё” – такую фразу кожны з нас чуе ці гаворыць сам амаль штодня. Але наколькі б лягчэй стала адразу, калі б людзі ўспомнілі пра душу.
Тэма душы, духоўнасці – невычэрпная, яна прымушае думаць пра галоўнае. Дзякуючы духоўнай музыцы і паэзіі, мы можам глыбей адчуць, што няма нічога важней для чалавека, чым вечныя каштоўнасці: вера, любоў, духоўная прыгажосць, пошук сапраўднага шчасця, вечных ісцін, імкненне да Бога.

26 мая 2021 года ў актавай зале Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Калі душа з душой гаворыць…”. Мерапрыемства было падрыхтавана спецыялістамі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сумесна з калектывам дзіцячай школы мастацтваў.

У літаратурнай гасцёўні сабраліся наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання, удзельнікі творчых калектываў Петрыкаўскай школы мастацтваў, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга святар Дзмітрый Пасечнік. Для прысутных выступіў народны жаночы камерны хор, вакальны ансамбль “Надзея”, Валянцін Рамашэўскі. Свае вершы чыталі Таццяна Міхайлаўна Яўтуховіч, Галіна Пятроўна Вяракса. Пра каштоўнасць і сілу слоў малітвы, пра веру, пра Божае бласлаўленне распавёў настаяцель храма Узнясення Гасподняга Дзмітрый Пасечнік.
Час сустрэчы праляцеў незаўважна, пакінуўшы безліч светлых, чыстых, прыемных уражанняў. Безумоўна, дотык да прыгожага стане добрым успамінам у душах прысутных. Завяршаючы творчы вечар, арганізатары падзякавалі ўсім яго ўдзельнікам і гасцям.

Таццяна ГОЛУБ, спецыяліст аддзялення.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о