Электаральная актыўнасць – ключавы элемент развіцця грамадзянскай супольнасці

0
346

25 лютага ў нашай краіне пройдзе адзіны дзень галасавання. Выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29 склікання. Кампанія набірае абароты і яе падрыхтоўка праходзіць у строгай адпаведнасці з каляндарным планам. Важны ўплыў на значныя падзеі ў палітычнай сістэме краіны маюць грамадскія арганізацыі. З чым сёння ідуць у электаральную кампанію грамадскія аб’яднанні Петрыкаўшчыны, мы даведаліся ў лідараў раённых арганізацый. 

Святлана СЯНЬКО, старшыня Петрыкаўскай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”:
– БСЖ адна з масавых арганізацый у раёне. Яе члены – актыўныя ўдзельніцы ўсіх працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Мы з’яўляемся ініцыятарамі і рэалізуем розныя акцыі і праекты, якія ўмацоўваюць статус жанчыны ў грамадстве, яе ролі ва ўсіх сферах жыцця. Удзел у выбарах – гэта ганаровае права, якое дае дачыненне да працэсу кіравання краінай. Такая магчымасць прадстаўляецца не так часта і наш абавязак яе выкарыстаць не дапускаючы памылак.
Напярэдадні важнай палітычнай падзеі актывісткі арганізацыі праводзяць сустрэчы з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі. Я, як старшыня, вяду прыёмы па лініі грамадскай прыёмнай, адказваю на тэлефонныя званкі, якія тычацца выбарчай кампаніі. Акрамя таго, нашы члены вылучаюцца ў работу выбарчых камісій, на ўчасткі ў якасці назіральнікаў. Уся наша перадвыбарная дзейнасць накіравана на належны вынік ад палітычнай падзеі, на магчымасць і далей узаемадзейнічаць, з ужо новым парламенцкім, дэпутацкім саставамі. Саюзу жанчын ў дасягненні мэт важна падтрымка прадстаўнікоў улады. А мэта БСЖ: каб прыгожая палова чалавецтва атрымлівала дапамогу і ўвагу, каб жанчыны былі здаровымі, яркімі, напоўненымі пазітыўнымі думкамі, былі шчаслівымі ў сваіх сем’ях.

Электаральная актыўнасць – ключавы элемент развіцця грамадзянскай супольнасці
Дзеці – пад асаблівай увагай Беларускага саюза жанчын

Старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Святлана БЛІНЕЦ:
– Аб’яднанне прымае самы актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні набліжаючыхся выбараў. “Белая Русь” накіравала больш за 20 сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій, назіральнікамі выказалі жаданне быць 33 члены. Усе мы будзем актыўна падтрымліваць кандыдатаў у дэпутаты, з ліку актывістаў аб’яднання.
Дзейнасць наша ўжо выявілася ў плане агітацыі і ўдзелу ў пікетах, у зборы подпісаў, у далейшым будзем аказваць дапамогу ў напісанні праграмных дакументаў. Мы ідзём поруч з нашымі аднадумцамі, разам будуем дзейнасць на будучыню.
Сёння як ніколі трэба быць ініцыятыўным, займаць актыўную пазіцыю і мы настроены прайсці гэтую палітычную кампанію згуртавана і арганізавана.

Электаральная актыўнасць – ключавы элемент развіцця грамадзянскай супольнасці
“Белая Русь” адсочвае падзеі, звязаныя з лёсам вядомых землякоў

Старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Жукавец:
– Ветэраны – актыўныя ўдзельнікі ўсіх важных палітычных падзей у краіне. Не стане выключэннем і лютаўская выбарчая кампанія, у якой будуць задзейнічаны 69 членаў арганізацыі: 5 – кандыдатаў у дэпутаты, 23 – члены ўчастковых камісій, 41 – назіральнік. Не абыходзім бокам і культурны адпачынак. Як прыклад: плануем напярэдадні адзінага дня галасавання на базе Навасёлкаўскага Дома культуры правесці раённы турнір па шашках, шахматах, дартсе, тэнісе і більярдзе сярод ветэранаў спорту і працы.
Прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі аўтарытэтныя, дасведчаныя жыццёвым вопытам людзі, чый працоўны шлях з’яўляецца прыкладам вернасці аднойчы абранага шляху. Сваёй палітычнай культурай, адданасцю малой радзіме старэйшае пакаленне вучыць моладзь вечным каштоўнасцям: патрыятызму, веры ў свой народ, павазе да традыцый. Ветэраны стваралі нашу краіну, і жадаюць перадаць Беларусь у надзейныя рукі. Такою сувяззю пакаленняў мы жывём і так будзе заўсёды.

Электаральная актыўнасць – ключавы элемент развіцця грамадзянскай супольнасці
Першы сакратар Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Дар’я ТУРАВЕЦ:
– Хачу падзяліцца сваімі назіраннямі: моладзь Петрыкаўшчыны праяўляе актыўную цікавасць да выбарчай кампаніі. Удзельнічаць у палітычным жыцці грамадства, стварэнні новых саставаў дзяржаўных органаў дае юнакам і дзяўчатам пэўныя гарантыі ў рэалізацыі планаў у будучыні. Бо ажыццяўляць задуманае і ўкараняць новае падрастаючае пакаленне будзе ў цеснай сувязі з народнымі абраннікамі, людзьмі якім яны давераць свой голас. Мы ўжо ўключыліся ў перадвыбарную дзейнасць. Стартаваў праект «ВТЕМЕ.Голосуем», у межах якога члены маладзёжнага Савета пры раённым Савеце дэпутатаў праводзяць сустрэчы ў калектывах, на якіх расказваюць пра асаблівасці кампаніі. Галоўная задача такіх сустрэч: расказаць пра выбары зразумела, проста і даступна, прыцягнуць да актыўнага ўдзелу ў падзеі. У Адзіны дзень галасавання будзе ажыццяўляцца праца байцоў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку на ўчастках для галасавання, дзяжурства валанцёраў руху “Добрае сэрца”. Па традыцыі пройдзе інфармацыйна-віншавальная акцыя “Я ўпершыню галасую” і ўпершыню – акцыя “Роднае-народнае”. Моладзь Петрыкаўшчыны глядзіць адкрыта ў будучыню і бярэ курс на прымнажэнне і новыя магчымасці.

Электаральная актыўнасць – ключавы элемент развіцця грамадзянскай супольнасці
На ўсе прафесійныя святы БРСМ побач са сваімі героямі

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о