Сёння, у першы дзень датэрміновага галасавання мы наведалі некалькі выбарчых участкаў, каб на ўласныя вочы паглядзець на рэалізацыю выбарчага права землякамі і пацікавіцца, чаму менавіта ў гэты дзень яны вырашылі аддаць свой голас.

Наведалі выбарчы ўчастак, пагутарылі з выбаршчыкамі

На выбарчым участку № 3, што знаходзіцца ў актавай зале другой гарадской школы было спакойна. Члена камісіі заўважылі, што наведванне ўчасткаў традыцыйна адбываецца з паслядоўна нарастаючай актыўнасцю, а найбольшая колькасць людзей, канешне, чакаецца 25 лютага.

Наведалі выбарчы ўчастак, пагутарылі з выбаршчыкамі

На ўваходзе да выбарчага ўчастку мы сустрэлі сямейную пару – Ганну Яўгенаўну і Мікалая Адамавіча, якія, павітаўшыся, заўважылі, што ўжо даўно звыклі галасаваць датэрмінова: “Мы лічым, што кожны чалавек павінен аддаць свой голас і дысцыплінавана робім гэта загадзя, каб не адкладаць гэтую важную працэдуру на апошні дзень”, – паведамілі землякі.

Наведалі выбарчы ўчастак, пагутарылі з выбаршчыкамі

Праз некалькі хвілін у зале з’явіўся малады падцягнуты чалавек. Даўшы дазвол на фатаграфаванне Адяксандр Баравік адзначыў, што грамадзянская пазіцыя не дазваляе яму заставацца ў баку ад важнай падзеі, а галасуе ён датэрмінова па прычыне службовай неабходнасці.

Наведалі выбарчы ўчастак, пагутарылі з выбаршчыкамі

Яшчэ праз некаторы час мы віталі на ўчастку яшчэ адну сямейную пару. Алена Віктараўна і Аляксандр Васільевіч падзяліліся, што ўжо не першы раз прыходзяць на галасаванне датэрмінова:

Наведалі выбарчы ўчастак, пагутарылі з выбаршчыкамі

“Прагаласаваць трэба абавязкова, але калі зрабіць гэта раней за асноўны дзень галасавання, то можна прысвяціць святочны дзень сям’і і хатнім справам. Гэта вельмі зручна”, – падзяліліся суразмоўцы.Наведалі выбарчы ўчастак, пагутарылі з выбаршчыкамі

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о