Інфармацыйная прастора, насычаная весткамі пра ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Украіны, калі вы заўважылі, неверагодна бедная на меркаванні пра пасляваенны лад Еўразійскага свету. Афіцыйных меркаванняў на гэты конт проста не знайсці, а заходнія палітыкі і журналісты наўпрост дэкламуюць нежыццяздольнасць ААН і праблему энергазалежнасці Заходняй Еўропы ад Расіі.

Разам з тым, усе мы з урокаў гісторыі ведаем, што любыя ваенныя дзеянні заканчваюцца, як бы цынічна гэта не гучала, альбо падпісаннем перамір’я, альбо падпісаннем мірнай дамовы.

Падобнае назіранне можа здацца дзіўным, на фоне нядаўніх навін пра абвастрэнне адносін Тайваня з афіцыйным Пекінам і з’яўлення яшчэ аднаго центра напружання паміж Сербіяй і Косава. Але і гэтыя канфлікты будуць мець сваё завяршэнне, а міралюбівым краінам, такім як Беларусь, надыйшоў час задумацца, як жыць далей і як яны могуць упісацца ў пасляваенную карціну жыцця Еўразійскага рэгіёну.

А прапанаваць свету Беларусі ёсць што – гэты сельскагаспадарчы сезон абяцае нядрэнны ўраджай, які як мінімум будзе гарантаваць харчовую бяспеку краіны, а ў перспектыве пракладвае магчымасці гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй з іншымі краінамі.

Палітыка санкцый, як бы доўга яна не працягвалася, мае ўласцівасць згортвацца, калі вынікі яе пачынаюць рэзка супярэчыць умовам рынку. Калі зусім проста, тыя краіны, якія ўчора красамоўна гаварылі пра шматлікія забароны, ужо сёння пачынаюць шукаць шляхі абыходу гэтых санкцый, бо забароны ў знешнім гандлі пачынаюць біць па ўласным кашальку і еўрапейскіх бюджэтах. Прыкладна такая карціна бачыцца ў сярэднетэрміновай будучыні, на рынку калійных угнаенняў, якому ўжо неабходны «глыток свежага паветра» – прыход на таргі ўгнаенняў «новага», які добра зарэкамендаваў сябе, добрасумленнага іграка ў асобе «Беларуськалія».

Трэба меркаваць, што і без таго слаба скаардынаваная энергетычная санкцыйная палітыка ў дачыненні да расійскіх энергарэсурсаў будзе аслаблена, краіны захаду проста не гатовы выжываць у існуючых умовах.

Падводзячы вынік вышэйсказанаму, важна не ўпусціць галоўнае. Нам сапраўды ёсць што прапанаваць Еўропе, вось толькі вынік, прывабнасць гэтай прапановы будзе поўнасцю залежаць ад кожнага беларуса, ад актывізацыі ўсіх магчымых нашых рэсурсаў, сіл кожнага грамадзяніна краіны.

Мікалай РАЗРЭЗАЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о