Калі завяшчаць, то як?

0
521

Існуе шэраг жыццёвых сітуацый, вырашэнне якіх у кампетэнцыі спецыялістаў.
“Сабралася ісці да натарыуса пісаць завяшчанне. Ці неабходна пры пасведчанні завяшчання прадстаўляць дакументы, якія пацвярджаюць права ўласнасці на маёмасць?” – з такім пытаннем у натарыяльную кантору райцэнтра звярнулася заяўніца.
Калі завяшчаць, то як?Як ажыццяўляецца гэта працэдура спыталі ў натарыуса Ганны Уладзіміраўны ЖУКАВЕЦ:
– Такой патрэбы няма. У абавязковым парадку вы прадстаўляеце дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт), і дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу (пен-сійнае пасведчанне або пасведчанне інваліда I, II групы), калі такія ёсць. Гэта неабходна для частковага вызвалення ад уплаты натарыяльнага тарыфу.
Завяшчанне павінна быць напісана завяшчальнікам уласнаручна ў двух экзэмплярах або запісана з яго слоў натарыусам у прысутнасці сведкі. Сведкі ў такім выпадку абавязаны захоўваць таямніцу завяшчання. Пры гэтым не могуць быць сведкамі наступныя асобы: натарыус; асоба, на карысць якой складаецца завяшчанне, муж такой асобы, яе дзеці, бацькі, унукі і праўнукі, а таксама іншыя спадчыннікі па завяшчанні і па законе; грамадзяне, якiя не валодаюць поўнай дзеяздольнасцю, непісьменныя; асобы, якія маюць судзімасць за дачу ілжывых паказанняў; грамадзяне з такімі фізічнымі недахопамі, якія не дазваляюць ім у поўнай меры ўсведамляць сутнасць таго, што адбываецца; асобы, якія не валодаюць у дастатковай ступені мовай, за выключэннем выпадкаў, калі натарыусам прымаецца закрытае завяшчанне.
З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыус Голік Тамара Мікалаеўна 7 чэрвеня правядзе выязны прыём у аграгарадку Пціч, 14 чэрвеня – у аграгарадку Ляскавічы і 23 чэрвеня – у гарадскім пасёлку Капаткевічы. Тэлефон для запісу на прыём 8-02350-5-56-83.
Натарыус Жукавец Ганна Уладзіміраўна 15 чэрвеня выедзе ў пасёлак Муляраўка, а 30 чэрвеня – у вёску Мышанка. Тэлефон для запісу на прыём 8-02350-2-10-38.
Натарыусы вядуць прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о