Ідзе перадзел свету

0
302

Мы з вамі жывем у перыяд гісторыі, калі ідзе глабальны перадзел свету, і наколькі мы зможам лавіраваць паміж дзвюх сіл Захаду і Усходу, пакажа час, але пакуль сілу паказвае Усход, са сваімі традыцыямі свету, дабра, разумення сапраўды чалавечых каштоўнасцяў, накіраванасцю на развіццё , стварэнне гандлёва-эканамічных сувязей.

Яскравым прыкладам добрых адносінаў могуць служыць перамовы кіраўніка МЗС Нікарагуа Дзяніса Манкадай Каліндрэса з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам.

Беларусі цікава супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі!
«Многія краіны гэтага рэгіёну нацэлены на правядзенне незалежнай знешняй палітыкі і імкнуцца праз паскоранае інавацыйнае развіццё адысці ад гістарычнага характару іх эканомік, які склаўся гістарычна. І Беларусь можа аказаць у гэтым дзейсную дапамогу», — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Гэта сустрэча пацвердзіла накіраванасць дзвюх краін на сур’ёзную актывізацыю палітычнага міждзяржаўнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Размова, паводле яго слоў, ідзе аб развіцці прамысловай кааперацыі і пастаўках беларускай тэхнікі.

Дарэчы, у траўні 2024 года Беларусь і Нікарагуа адзначаць 30-годдзе дыпламатычных адносін. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства ўпэўнены, што да гэтай даты краіны падыдуць з новымі дасягненнямі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Дадам, да спроб Захаду перавярнуць нашы дзяржавы праз каляровыя рэвалюцыі, задушыць нас незаконнымі эканамічнымі санкцыямі, мы ўжо прывыклі. Нас не запалохаць. Пакуль мы дэманструем выразную пазіцыю ў шматлікіх пытаннях (сярод якіх мірнае ўрэгуляванне ўсіх канфліктаў) і не саскочым з абранага шляху.

В. Бярозаўская

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о