Былы вайсковец? Скарыстайся льготамі!

0
414

Заканадаўчымі актамі нашай краіны прадугледжаны шэраг прававых норм, якія ўстанаўліваюць грамадзянам, што прайшлі тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве і маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, перавагі (ільготы) у сферы адукацыі. Мы звярнуліся да ваеннага камісара раёна, каб атрымаць змястоўную інфармацыю па такім надзённым у час уступнай кампаніі пытанні.

– Так, былым вайскоўцам прадастаўлена права навучання на падрыхтоўчых курсах за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў пры наяўнасці сярэдняга бала ў дакуменце аб адукацыі не ніжэй за 6 балаў. Пры паступленні для атрымання вышэйшай адукацыі прадастаўлена права ўдзелу ў конкурсе на атрыманне адукацыі ў завочнай і вячэрняй формах за кошт сродкаў бюджэту, без неабходнасці ажыццяўлення працоўнай дзейнасці па абраным профілі адукацыі, – распавёў у час сустрэчы камісар раёна.

Маюць ільготы на залічэнне па-за конкурсам, пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 балаў па прадметах уступных іспытаў, абітурыенты з ліку былых вайскоўцаў, з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, пры паступленні па профілі адукацыі “Ахова здароўя”.

Маюць права скарыстацца льготай на залічэнне па-за конкурсам пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 балаў па прадметах уступных іспытаў пры паступленні на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці завочнай формы атрымання адукацыі.

Па інфармацыі камісара раёна, існуе таксама льгота на залічэнне па-за конкурсам прайшоўшых тэрміновую ваенную службу ці службу ў рэзерве ў год прыёму або ў годзе, які папярэднічае году прыёму, пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 балаў па прадметах уступных іспытаў пры паступленні ў Ваенную акадэмію і на ваенныя факультэты на спецыяльнасці, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам абароны, а таксама ўстаноў вышэйшай адукацыі МУС, МНС, Дзяржпагранкамітэта ў колькасці да 30 % ад кантрольных лічбаў прыёму.

Як пазначыў у час размовы Аляксандр Адамоўскі, для асоб, якія праходзілі тэрміновую ваенную службу ў штатных падраздзяленнях ганаровай варты Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы, унутраных войскаў МУС, якія выслужылі ўстаноўлены тэрмін ваеннай службы па прызыве і звольнены з тэрміновай ваеннай службы ў запас у год прыёму або ў годзе, што папярэднічае году прыёму, і паступаюць для атрымання першай вышэйшай адукацыі і маюць у дакуменце аб адукацыі 6 балаў па прадметах уступных іспытаў, ільготнае залічэнне складае 10 % ад кантрольных лічбаў прыёму.

Як нам стала вядома, для прайшоўшых тэрміновую ваенную службу ці службу ў рэзерве дзейнічае перавага на залічэнне пры роўнай агульнай суме балаў.

Што да атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі, то і тут былыя вайскоўцы маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне адукацыі ў завочнай і вячэрняй формах за кошт сродкаў бюджэту без неабходнасці ажыццяўлення працоўнай дзейнасці па абраным профілі адукацыі. На залічэнне па-за конкурсам – пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнакі не ніжэй за 6 балаў па профільным вучэбным прадмеце пры паступленні ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці. Звяртаем увагу, што дзейнічае льгота на залічэнне па-за конкурсам, акрамя спецыяльнасці “Спартыўна-педагагічная дзейнасць” і спецыяльнасцей, на якія конкурс у пэўнай форме атрымання адукацыі ў годзе, які папярэднічае году прыёму, складаў тры чалавекі і больш на месца пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнакі не ніжэй за 4 балы па профільным вучэбным прадмеце, а пры правядзенні ўступных выпрабаванняў пры атрыманні станоўчых адзнак.

Існуе льгота на пераважнае залічэнне і пры роўнай агульнай суме балаў. А таксама права на атрыманне скідкі (40 %) ад кошту навучання ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі пры ўмове атрымання па ўсіх прадметах адзнак не ніжэй за 6 балаў, уключаючы адзнакі па выніках здачы экзаменаў, дыферэнцыраваных залікаў, курсавых работ і праектаў, усіх відаў практык, прадугледжаных вучэбным планам, адзнак па невынесеных на экзаменацыйную сесію дысцыплінах за навучальны год.

– За былымі вайскоўцамі замацавана льгота на прадастаўленне першачарговага права атрымання жылля ў інтэрнаце на перыяд навучання, а таксама прадастаўленне першачарговага права выбару месца працы па спецыяльнасці пры размеркаванні па завяршэнні атрымання адукацыі асобам, якія маюць высокія паказчыкі ў вучэбнай, грамадскай і навукова-даследчай дзейнасці – пагадзіцеся, цудоўны старт у будучую прафесію, – рэзюмаваў камісар раёна Аляксандр Адамоўскі.

Запісала Галіна КАЗАК.

 

 

 

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о