Армія – з намі

0
614

Заўтра – Дзень абаронцаў Айчыны. Гэтае свята ў Беларусі не забыта і ўшанавана, што цалкам заканамерна: краіна стала духоўным пераемнікам усяго лепшага, што было закладзена ў Савецкім Саюзе з паняццямі гонар, абавязак, Радзіма. Менавіта мы год таму далі магутны імпульс устанаўленню гістарычнай праўды пра загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай і гераічнаму подзвігу непераможнай Чырвонай Арміі. За больш чым векавую гісторыю нашыя ваенныя не раз станавілася на абарону Радзімы, даказваючы сваю здольнасць супрацьстаяць ворагу. Беларусы не хочуць вайны, пра гэта на самым высокім узроўні гаворыць Прэзідэнт краіны, і Ваенная дактрына краіны мае на ўвазе толькі абарончыя аперацыі. Нават у зменах Канстытуцыі ёсць пункт пра немагчымасць агрэсіі з нашага боку. Але на фоне спецыяльнай аперацыі ва Украіне, укаранення неанацызму на дзяржаўным узроўні ў суседніх краінах і імкненні Захаду да аднапалярнага свету, мы ўсё часцей абмяркоўваем магчымасці айчыннай арміі абараніць свой народ.

Пасля атрымання незалежнасці ў пачатку 90-х, урадам краіны была зроблена стаўка на будаўніцтва новай Беларускай Арміі. Не так даўно на нарадзе па пытаннях бяспекі, наш Прэзідэнт падкрэсліў: “Мы ўжо пяты раз, напэўна, мадэрнізуем свае Узброеныя сілы, прыстасоўваючы да той сітуацыі, якая складваецца”. Калі казаць пра рэальнаую сілу айчыннага войска, то гэта 70 тысяч ведаючых ваенную справу чалавек. У Беларусі захоўваецца абавязковая тэрміновая ваенная служба і гэта вітаецца ў грамадстве: кожны мужчына павінен быць здольны абараняць сваю Радзіму, прычым не за грашовую ўзнагароду, а таму што гэта – яго зямля і Айчына. Для тых, хто хоча звязаць з Арміяй свой жыццёвы шлях, існуе служба па кантракце – і такіх жадаючых 40% ад агульнай колькасці салдат і сяржантаў. Аснашчанасць нашых Узброеных Сіл максімальна ўзняла ўзровень баяздольнасці і гатоўнасці даць адпор выпадам у бок роднай зямлі. Гэта авіяцыя, танкі, ракетныя комплексы сучасных пакаленняў і мадыфікацый, сучасныя сістэмы сувязі і перадачы інфармацыі. Абаронна-прамысловы комплекс увесь час вядзе планавую і арыентаванную дзейнасць, распрацоўваючы і вырабляючы сучасныя тыпы ўзбраенняў, ваеннай тэхнікі. Аднак казаць пра беларускае войска толькі ў яскравых фарбах было б неаб’ектыўна. Існуюць пытанні, якія патрабуюць аператыўных рашэнняў і новых падыходаў. Не знята з парадку дня пытанне мадэрнізацыі састарэлай ваеннай тэхнікі, што патрабуе павышэння затрат на ўзбраенне. Аднак гэтыя моманты вырашаюцца, бо пытанне ваеннай бяспекі сёння, як ніколі, хвалюе кожнага беларуса і ў грамадстве ёсць паразуменне па важных пытаннях. Нягледзячы на існуючыя недахопы, эксперты, палітыкі і прадстаўнікі ваенных колаў лічаць: Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца аднымі з самых баяздольных на постсавецкай прасторы.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о