Чырвоны Крыж падвёў вынікі дзейнасці

0
438

Прайшоў справаздачны сход Петрыкаўскай грамадскай дабрачыннай арганізацыі Чырвоны Крыж.

Вядома, запомніўся мінулы год у першую чаргу міграцыйным крызісам, звязаным з няпростай абстаноўкай ва Украіне. Раённая арганізацыя з першых дзён уключылася ў дапамогу перасяленцам і жыхарам прыгранічных вёсак.

“Усяго на Петрыкаўшчыне працуе 65 пярвічных арганізацый, Таварыства налічвае 5 тысяч членаў, што складае 19% ад колькасці насельніцтва раёна, – пачала старшыня райарганізацыі Людміла Петухова. – Усе яны аказваюць дапамогу тым, хто жыве ў нястачы, прапагандуюць гуманізм, дабрыню і міласэрнасць”.

Па словах Людмілы Фёдараўны, актыўнымі памочнікамі ў рабоце раённай арганізацыі выступаюць валанцёры-школьнікі пад кіраўніцтвам педагогаў, валанцёры-медыкі, валанцёры-кіраўнікі прадпрыемстваў і старшыні пярвічных арганізацый БТЧК.
У 2022 годзе створаны асобны атрад валанцёраў з працуючай моладзі на чале з Раманам Курдо. Рабяты актыўна прымаюць удзел у акцыях “Збяром дзяцей у школу”, “Ёлка жаданняў”, “Добрае сэрца”, дапамагаюць развозіць рэчы, сабраныя праз кантэйнер Чырвонага Крыжа, па сельвыканкамах і школах раёна.
У перыяд акцыі “Збяром дзяцей у школу” была аказана дапамога адзеннем, абуткам і школьнымі прыладамі 19 шматдзетным сем’ям, дзе выхоўваецца 65 дзяцей. Прыярытэтным напрамкам у рабоце раённай арганізацыі БТЧК з’яўляецца аказанне дапамогі інвалідам дзяцінства, інвалідам дапенсійнага ўзросту, якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей, дзецям-інвалідам.

Акрамя гэтага працоўныя калектывы раёна дадаткова пералічылі ў фонд Чырвонага Крыжа 21 тысячу беларускіх рублёў для бежанцаў з Украіны. 17 чалавек з ліку бежанцаў атрымалі сертыфікаты па 135 рублёў на агульную суму 4720 рублёў для набыцця прадуктаў і рэчаў першай неабходнасці.

Увогуле Петрыкаўская раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа ў 2022 годзе атрымала матэрыяльную дапамогу для гуманітарнай падтрымкі грамадзян на 17793 рублёў 55 капеек.

Людміла Фёдараўна звярнулася з падзякай да ўсіх, хто мае дачыненне да дабрачыннасці, у тым ліку да спонсараў – неабыякавых і добрых людзей: Уладзіміра Фурмана, Святланы Сялюк, Анатолія Мячына, Пятра Ланька, Лідзіі Голуб, Пятра Вяргея”.

Члены Прэзідыума раённай арганізацыі, старшынёй якога з’яўляецца галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Талецкі, прызналі дзейнасць Чырвонага Крыжа за 2022 год здавальняючай.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о