З 27 сакавіка па 2 красавіка ў школьнікаў пройдуць канікулы. Журналісты звярнуліся ў аддзел адукацыі райвыканкама, каб даведацца: што прапануюць установы ў дадзены перыяд для сваіх выхаванцаў.

– Галоўная задача пры арганізацыі канікулярнага перыяду – здароўе і бяспека, максімальная занятасць дзяцей, аздараўленне і цікавае баўленне вольнага часу, – звярнула ўвагу ў каментарыі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Алена Гапонава. – У перыяд вясновых канікулаў ва ўстановах адукацыі раёна будуць працаваць 19 аздараўленчых лагераў дзённага знаходжання, наведваць якія змогуць 370 вучняў. У лагерах будуць арганізаваны профільныя дні інтэлектуальнай, патрыятычнай, спартыўнай, працоўнай накіраванасці. Акрамя гэтага, кожная ўстанова адукацыі прапануе навучэнцам варыятыўнасць правядзення вольнага часу: гульнявыя пляцоўкі, работу спартыўных секцый, аб’яднанняў па інтарэсах, экскурсійную дзейнасць – планы складзены для максімальнага ахопу дзяцей, з улікам інтарэсаў, узросту.

Не будзе ўпушчана праца з адоранай і высокаматываванай моладдзю. На асаблівым кантролі мерапрыемствы, згодна раённай прафілактычнай акцыі “Карысныя канікулы” з удзелам непаўналетніх, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку. Пры жаданні, з запланаванымі мерапрыемствамі ў разрэзе кожнай установы адукацыі, дадатковай адукацыі можна азнаёміцца на сайтах устаноў, – удакладніла Алена Аляксандраўна. Дзеці і, пры жаданні, іх бацькі могуць выбраць прымальную форму правядзення вольнага часу і наведаць установу.

А яшчэ, паважаныя землякі, жыхарам райцэнтра можна купіць білет на тэлесеанс у наш гарадскі прыгожы кінатэатр і правесці з роднымі час, пагуляць у гарадскім парку з малымі. Калі ў бацькоў няма магчымасці на час канікулаў узяць водпуск, або адвесці непаўналетніх да бабулі з дзядуляй, то занятасць ва ўстанове адукацыі – лепшае для сям’і рашэнне.
Пакідаць дзяцей адных нельга. За імі патрэбен нагляд.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о