Мусіць, ні перад адной галіной не паўстае адначасова столькі задач, як перад сельскай гаспадаркай, асабліва цяпер, у па-сапраўднаму гарачыя жнівень-скія дні. Мяркуйце самі: ідзе жніво, уборка саломы з палёў, чарговы ўкос траў, перазалужэнне, ворыва, не так даўно прыбралі азімы рапс, а ўжо наступілі аптымальныя агратэхнічныя тэрміны для пасеву азімага рапсу ўраджаю 2023 года. І пры гэтым час не чакае – трэба неадкладна брацца за справу. Менавіта пра гэта ішла размова падчас семінара-вучобы “Тэхналогія сяўбы азімага рапсу”, які ў мінулую суботу прайшоў на палетках СУП “Палессе-Аграінвест” паб-лізу Галубіцы. Прадметная і даволі грунтоўная размова адбылася на краі поля каля вёскі. Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан адразу пазначыў рабочы тэмп сустрэчы:

Час сеяць азімы рапс– У чым прычына нізкай аддачы? Яна ўсім вядомая – невыкананне тэхналагічных патрабаванняў пры апрацоўцы рапсу: дрэнная падрыхтоўка глебы пад пасеў, парушэнне тэрмінаў і дозы высеву, неналежны догляд за пасевамі.
Сёлета, дае ўстаноўку Аляксандр Васільевіч, гэтыя пралікі не павінны паўтарыцца. Перад аграрыямі Петрыкаўшчыны стаіць задача да 25 жніўня пасеяць 1500 гектараў. Ва ўсіх гаспадарках падабраны ўчасткі пад пасеў, ёсць неабходная тэхніка, вырашаецца пытанне па ўнясенні неабходных доз угнаенняў, застаецца адзінае – у аптымальныя тэрміны і якасна правесці сяўбу.

Пра захаванне тэхналогіі вырошчвання рапсу расказаў начальнік раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Пётр Новік. Зразумела, насенне адыгрывае важную ролю ў атрыманні высокіх ураджаяў, але калі строга не выконваць тэхналагічныя патрабаванні пры апрацоўцы гэтай культуры, жаданага эфекту не атрымаеш.

Пётр Васільевіч літаральна па палічках расклаў усе тэхналагічныя аперацыі і дозы ўносімых падкормак і апрацовак супраць хвароб і насякомых, якія праводзяцца на полі, пачынаючы з папярэднікаў, падрыхтоўкі глебы, затым сяўбы і доглядзе за пасевамі ў перыяд вегетацыі.

– Самае галоўнае – своечасова пасеяць рапс, каб у зіму ён сыходзіў ужо ўкаранёны, каб ён да халадоў дасягнуў фазы васьмі лісцяў. Калі рапс сыходзіць у зіму ў фазе 3-4 лісты, рызыка страціць ураджай павялічваецца да 50%. Памятайце, глыбіня заладкі насення не павінна перавышаць 2-2,5 сантыметра. Задачу, якую перад намі паставіў Прэзідэнт па забеспячэнні ўласнай бялковай сыравінай, мы павінны выканаць, – дадаў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан.

На палетку была арганізавана і прэзентацыя неабходнай для апрацоўкі азімага рапсу тэхнікі. З тэхналагічнымі патрабаваннямі па настройцы і рэгуляванні сельскагаспадарчых машын для правядзення сяўбы азі-мага рапсу ўдзельнікаў семінара падрабязна пазнаёміў галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду Алег Амельчанка.

– У кожнай гаспадарцы ёсць тэхнічныя магчымасці правесці сяўбу на належным узроўні. Адзінае, што патрабуецца ад адказных спецыялістаў, – забяспечыць выкананне тэхналагічных параметраў, пачынаючы з рэгулявання плугоў для ўзворвання пад пасеў і завяршаючы сеялкамі для раўнамернага і дакладнага высеву насення. Дробязяў пры гэтым не павінна быць, – падкрэсліў Алег Яфімавіч.
Падводзячы вынікі семінара-вучобы, старшыня райвыканкама зазначыў, што 25 жніўня не за гарамі і часу літаральна засталося ў абрэз. З добрым ураджаем, а значыць і з прыбыткам, будзе той, хто азімы рапс пасее ў аптымальныя тэрміны і якасна.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о